Законы ў нашым жыцці адыгрываюць немалаважную ролю, а веданне іх – дае магчымасць канструктыўна вырашаць свае праблемы. Дапамога грамадзянам у пошуку адказаў на свае запатрабаванні для бібліятэкі адна з важнейшых задач.
  У Воранаўскай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна прававой інфармацыі “Нужен закон – поможет “Эталон”. Вучні 9-х класаў пазнаёміліся з прававой базай дадзеных “Эталон”, атрымалі прававую кансультацыю. Бібліёграф паведала і паказала на сваім прыкладзе прысутным, як можна знайсці патрэбную інфармацыю, атрымаць юрыдычную кансультацыю. Моладзь была зацікаўлена атрымаць адказы на пытанні па правапарушэннях непаўналетнімі і адказнасць, якую будуць несці за свае ўчынкі перад законам. Удзельнікі, якія жадалі самастойна паспрабаваць адшукаць інфармацыю па хвалюючай тэме, мелі магчымасць скарыстацца “Эталонам”.