Паважаныя чытачы!
Калі Вам патрэбна літаратура для навуковай працы, адукацыі ці духоўнага развіцця - мы гатовыя Вам дапамагчы.
МБА - гэта тое, без чаго Вам будзе цяжка абыйсціся!
Міжбібліятэчны абанемент з'яўляецца крыніцай атрымання дакументаў у часавае карыстанне з фондаў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі і фондаў найбуйных бібліятэк Беларусі.
Правілы карыстанні МБА:
- Права карыстання МБА даецца ўсім катэгорыям чытачоў.
- Патрабаванні на літаратуру па МБА падаюцца на бланку.
- На кожную назву кнігі запаўняецца асобны бланк .
- У заказе на кнігу паказваецца прозвішча і ініцыялы аўтара, поўная назва кнігі, месца і год выдання.
- У запыце на шматтомнае выданне варта паказваць нумар тома.
- На кожную назву часопіса і на кожны год яго выдання варта выпісваць асобны нумар, аўтара, назва артыкула і неабходныя старонкі.
- Чытачы нясуць матэрыяльную адказнасць за захаванасць атрыманых па МБА дакументаў.