ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад дырэктара Дзяржаўнай установы культуры     «Воранаўская раённая бібліятэка»

27.02.2015 №9

      

                                                  

ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ

ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВАЙ КУЛЬТУРЫ

«ВОРАНАЎСКАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА»

Начало формы
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

         1.1 Правілы карыстання дзяржаўнай установай культуры «Воранаўская раённая бібліятэка» (далей – Бібліятэка) распрацаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2002 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 20, ст. 38; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 128, 2/896), «Тыпавымі правіламі карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь» і выкарыстоўваюцца бібліятэкамі ДУК «Воранаўская раённая бібліятэка».

         1.2 Парадак карыстання Бібліятэкай, яе філіяламі, пералік асноўных паслуг і ўмоў іх прадастаўлення вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам Бібліятэкі і правіламі карыстання Бібліятэкай.

         1.3 Правілы рэгламентуюць узаемаадносіны карыстальнікаў і бібліятэкі ў працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага, даведкава-бібліяграфічнага і сацыякультурнага абслугоўвання.

         1.4 Права на карыстанне Бібліятэкай мае любая фізічная асоба незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага палажэння, палітычных і рэлігійных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці, а таксама любая юрыдычная асоба незалежна ад форм уласнасці і ведамаснай падпарадкаванасці.

         1.5 Карыстальнікі Бібліятэкі ў адпаведнасці з індывідуальнымі запатрабаваннямі маюць права на свабоднае і бесплатнае атрыманне асноўных паслуг бібліятэк дзяржаўнай формы ўласнасці, акрамя платных (дадатковых) паслуг.

         1.6 Непаўналетнія асобы маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведкава-бібліяграфічнае абслугоўванне ў філіялах Бібліятэкі.

         1.7 Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды І і ІІ груп, шматдзетныя маці маюць права абслугоўвацца без чаргі.

         1.8 Асобы з аслабленым зрокам і асобы, якія страцілі зрок, маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведкава-бібліяграфічнае абслугоўванне і атрыманне дакументаў на спецыяльных носьбітах інфармацыі ў спецыялізаваным месцы.

           1.9 Асобы, якія не могуць наведаць Бібліятэку па месцы жыхарства па прычыне пажылога ўзросту, абмежаваных фізічных магчымасцей, маюць права на пазастацыянарныя формы абслугоўвання.

           1.10 Доступ да інфармацыйных рэсурсаў можа быць абмежаваны на аснове заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з дакументамі, рэгламентуючымі дзейнасць Бібліятэкі.

 2. ПАРАДАК РЭГІСТРАЦЫІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

           2.1 Асноўным дакументам, які дае права карыстацца даведкава-бібліяграфічным апаратам і фондам Бібліятэкі, з’яўляецца фармуляр чытача.

           2.2 Для рэгістрацыі ў якасці карыстальніка Бібліятэкай грамадзянін павінен прад’явіць пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу (від на жыхарства, даведка аб часовай рэгістрацыі), фотаздымак; паведаміць неабходныя звесткі для афармлення рэгістрацыйных формаў, азнаёміцца з правіламі карыстання Бібліятэкай і пацвердзіць згоду на іх выкананне асабістым подпісам.

           2.3 Рэгістрацыйныя формы (фармуляр чытача) афармляюцца ў ручным ці аўтаматызаваным рэжыме работнікам Бібліятэк у прысутнасці карыстальніка.

           2.4 Рэгістрацыю непаўналетніх ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў у якасці карыстальніка Бібліятэкі, рабіць у прысутнасці бацькоў, законных прадстаўнікоў па пашпарту ці іншым дакуменце, які сведчыць асобу.

           2.5 Рэгістрацыя непаўналетніх ва ўзросце ад чатырнаццаці да васемнаццаці гадоў у якасці карыстальніка Бібліятэкі рабіць з пісьмовай згоды законных прадстаўнікоў.

          2.6 Праходзіць перарэгістрацыю чытачоў ў тэрмін і ў адпаведнасці з парадкам, які ўстаноўлены Бібліятэкай. Карыстальнікі, якія ў пачатку каляндарнага года не прайшлі перарэгістрацыю, Бібліятэкай не абслугоўваюцца.

           2.7 Рэгістрацыя калектыўных карыстальнікаў (юрыдычных асоб) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі карыстання Бібліятэкай на падставе дагавору, які азначае парадак прадастаўлення інфармацыйна-бібліятэчных паслуг

      Заўвага: перарэгістрацыя чытачоў у Бібліятэцы праводзіцца штогод (з 2 студзеня) для статыстычнай справаздачы перад заснавальнікамі Бібліятэкі і органамі дзяржаўнай статыстыкі; чытачы, якія прайшлі перарэгістрацыю абслугоўваюцца толькі пры адсутнасці запазычанасці.

 3. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ

         3.1.Карыстальнікі Бібліятэкі маюць права:

         3.1.1 атрымаць кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц

інфармацыі;

         3.1.2 наведваць Бібліятэку ў адпаведнасці з рэжымам яе работы;
         3.1.3 атрымаць у часовае карыстанне (дадому) дакументы з фондаў Бібліятэкі: не больш за пяць кніг і іншых матэрыялаў на тэрмін да 30 дзён для дарослага чытача і да 10 дзён для дзіцячага чытача. Тэрмін карыстання дакументамі, на якія няма попыту з боку іншых карыстальнікаў, можа быць падоўжаны ў час наведвання Бібліятэкі 2 разы адпаведна на 30 і 10 дзён. Карыстанне звыш названага тэрміну дазваляецца за вызначаную плату згодна з «Палажэннем аб платных паслугах ДУК «Воранаўская раённая бібліятэка»»;

Заўвага: асобы, якія пражываюць у Воранаўскім раёне без рэгістрацыі ці з часовай рэгістрацыяй, маюць права карыстацца толькі паслугамі чытальных залаў Бібліятэкі.

         3.1.4 бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе фонду і інфармацыйных рэсурсах Бібліятэкі праз сістэму каталогаў, картатэк, баз даных і іншай формы бібліятэчнага інфармавання;

        3.1.5 атрымаць дакументы альбо іх копіі па міжбібліятэчным

абанеменце, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм электроннай дастаўкі дакументаў, па ўмовах Бібліятэк-фондатрымальнікаў;

 Заўвага: дакументамі, якія паступілі ў Бібліятэку па МБА, дазваляецца карыстацца толькі ў чытальных залах.

  3.1.6 прымаць удзел у сацыякультурных мерапрыемствах, якія праводзяцца Бібліятэкай для карыстальнікаў;

         3.1.7 карыстацца мабільнымі тэлефонамі па-за зонамі абслугоўвання чытачоў;

         3.1.8 звяртацца да прадстаўнікоў адміністрацыі бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па ўсіх пытаннях, якія датычацца абслугоўвання, набыцця і арганізацыі рэсурсаў і паслуг;

         3.1.9 карыстацца іншымі відамі паслуг, у тым ліку платнымі, пералік якіх вызначаны Бібліятэкай і зацверджаны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 4.АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ

          4.1 Беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў. Пры атрыманні дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі карыстальнікі павінны паведаміць пра гэта бібліятэкару. Адказнасць за дэфект нясе апошні карыстальнік дакументам.

         4.2. Выконваць рэжым работы і правілы карыстання Бібліятэкай.

       4.3 Вяртаць дакументы ва ўстаноўленыя Бібліятэкай тэрмін.

         4.4 Беражліва абходзіцца з маёмасцю Бібліятэкі і абсталяваннем.

        4.5 Падтрымліваць грамадскі парадак і чысціню ў памяшканнях Бібліятэкі, паважаць правы іншых карыстальнікаў.

       4.6 У час наведвання Бібліятэкі мець чысты знешні выгляд.

       4.7 У надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта і іншых) выконваць патрабаванні рабонікаў Бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

         4.8 Карыстальнікам Бібліятэкі забараняецца:

         4.8.1 наведваць Бібліятэку ў стане алкагольнага, таксічнага, наркатычнага ап’янення;

         4.8.2 уваходзіць у будынак Бібліятэкі з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў з аслабленым зрокам;

         4.8.3 прыносіць у Бібліятэку друкаваныя выданні, дакументы на электронных і іншых носьбітах, рэжучыя, калючыя прадметы, калі іншае не прадугледжана правіламі карыстання Бібліятэкай;

         4.8.4 выносіць дакументы за межы Бібліятэкі без запісу ў формах уліку, прынятых Бібліятэкай;

         4.8.5 прыносіць і выкарыстоўваць розныя капіравальныя прылады (сканеры, аўдыё-, фота- і відэаапаратуру);

          4.8.6 выкарыстоўваць мабільны тэлефон у залах абслугоўвання чытачоў, у тым ліку з мэтай відэаздымкі і фатаграфавання дакументаў з фондаў Бібліятэкі.

 5. АДКАЗНАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
ЗА ПАРУШЭННЕ ПРАВІЛАЎ КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАЙ

           5.1 У выпадку страты, псавання дакументаў з фондаў Бібліятэкі карыстальнік замяняе іх ідэнтычнымі, раўнацэннымі, у тым ліку ў выглядзе копій. Пры адсутнасці магчымасці замены дакументаў адміністрацыя Бібліятэкі можа патрабаваць аплаціць кошт страчанага ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

          5.2 Карыстальнікі, якія пашкодзілі маёмасць Бібліятэкі (камп’ютэры, аргтэхніку, мэблю, электраабсталяванне і інш.), у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аплачваюць нанесены ўрон.

        5.3 Карыстальнікам Бібліятэкі, якія парушылі тэрмін вяртання дакументаў з фондаў Бібліятэкі, наступная выдача дакументаў спыняецца да поўнага разліку па запазычанасці. Такія чытачы могуць быць пазбаўлены права карыстацца Бібліятэкай на тэрмін, вызначаны Бібліятэкай.

 6. АРГАНІЗАЦЫЯ АБСЛУГОЎВАННЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

   6.1 Абслугоўванне карыстальнікаў у кожным структурным падраздзяленні ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі карыстання Бібліятэкай і Палажэннем аб аддзеле (філіяле).

         6.2 Карыстальнікам, якія парушылі тэрмін звароту бібліятэчных дакументаў, выдача выданняў ва ўсіх структурных падраздзяленнях Бібліятэкі спыняецца да поўнага ўзаемаразліку па запазычанасці.

 7. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ

         7.1 Бібліятэка мае права:

         7.1.1 уносіць дапаўненні і змяненні ў Правілы карыстання;

         7.1.2 вызначаць умовы карыстання бібліятэчным фондам і іншымі рэсурсамі, а таксама рэжым доступу да іх;

         7.1.3 вызначаць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь віды і памеры кампенсацыі за шкоду, нанесеную карыстальнікам;

         7.1.4 вызначаць тэрмін, на які пазбаўляюцца права карыстацца Бібліятэкай тыя, хто парушыў Правілы ці нанёс шкоду Бібліятэцы.

         7.2 Бібліятэка абавязана:

         7.2.1 захоўваць канфіндэнцыяльнасць звестак пра карыстальнікаў;

         7.2.2 даваць поўную інфармацыю карыстальнікам аб наяўнасці дакументаў у Бібліятэцы, забяспечваць ім магчымасць карыстацца каталогамі, картатэкамі, аўтаматызаванымі базамі дадзеных, бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі дакументамі, аказваць дапамогу ў падборы неабходных дакументаў, знаёміць з Правіламі карыстання Бібліятэкай;

         7.2.3 інфармаваць чытачоў аб усіх відах паслуг, якімі забяспечвае Бібліятэка;

         7.2.4 задавальняць патрэбы чытачоў у стварэнні пры Бібліятэках аматарскіх аб’яднанняў, клубаў па інтарэсах;      

         7.2.5 сістэматычна сачыць за своечасовым зваротам у Бібліятэку выдадзеных чытачам твораў друку і іншых матэрыялаў;

         7.2.6 ажыццяўляць чарговую выдачу матэрыялаў праз абанемент толькі пасля атрымання ад чытача раней выдадзеных яму дакументаў, тэрмін карыстання якімі скончыўся.