Бібліятэчныя фонды Бібліятэчны фонд ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” на 01.01.2021 года налічвае 205618 экз. выданняў : кнігі і брашуры — 191541 экз. перыядычныя выданні — 12901 экз. іншыя выданні — 1176 экз. мастацкая літаратура —162875 экз. на беларускай мове — 7216 экз. Новыя паступленні склалі 4349 экз. выданняў : кнігі і брашуры — 2002 экз. перыядычныя выданні — 2308 экз. электронныя выданні — 0 экз. Ав-дакументы — 39 экз. мастацкая літаратура — 1609 экз. на беларускай мове — 1211 экз. Працэнт сродкаў, выдаткаваных з мясцовага бюджэту на камплектаванне бібліятэчных фондаў, ад агульнага фінансавання склаў 12,8%. Усяго з бюджэту раёна на камплектаванне фонда было выкарыстана 31299,37 руб. (2018- 52240,25руб.). кнігі і брашуры — 8204 экз. перыядычныя выданні — 6395 экз. мастацкая літаратура — 6329 экз. на беларускай мове — 4180 экз. Працэнт абнаўлення фонду - 2,2%. У адпаведнасці з планам-графікам закупкі 741 сацыяльна значных выданняў было набыта на суму 8368,80 руб. Крыніцамі папаўнення кніжнага фонду былі дзяржаўныя выдавецтвы “Мастацкая літаратура”, “Беларусь”, “Новае слова”, “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі” і іншыя. Неабходнай крыніцай папаўнення фондаў бібліятэк з’яўляецца падпіска на перыядычныя выданні, якая афармлялася штоквартальна за сродкі мясцовага бюджэту. У 2020 годзе ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” выпісвала 67 назваў перыядычных выданняў: часопісаў — 43 ; газет — 24. У сярэднім на адну бібліятэку паступілі: рённая бібліятэка — 56: часопісы — 37; газеты — 19; сельская бібліятэка — 12: часопісы — 7; газеты — 8; бібліятэка аграгарадка — 17: часопісы — 11; газеты — 6; гарпасялковая бібліятэка — 32: часопісы — 21; газеты — 11. Пытанні стану і выкарыстання фонду абмяркоўваліся на нарадах, Савеце пры дырэктары. Работа з фондам адлюстроўвалася ў планах работы і справаздачах бібліятэк. Супрацоўнікамі аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду зроблены 7 выездаў ў філіялы ўстановы: праверак фонду – 4, вывучэнне фонду – 2, аказанне практычнай дапамогі -1. |