Гутарка-разважанне "Шчаслівае дзяцінства"

       У філіяле "Доцішская сельская бібліятэка" адбылася гутарка-разважанне "Шчаслівае дзяцінства". Перш чым размова пайшла пра кнігі, бібліятэкар запытала у дзяцей, што такое дзяцінства? Затым прапанавала дзецям разглядзець малюнкі і выбраць сярод іх малюнкі пра дзяцінства. Калі задала пытанне аб чым будзе ісці гутарка, дзеці дружна адказалі што пра дзяцей. Далей пазнаёміліся з творамі Змітрака Бядулі "Малыя дравасекі" і Івана Аношкіна "Качалка" і “Дзве дзяўчынкі, дзве Ірынкі”. Дзякуючы гэтым творам яны даведаліся аб тым, як жылі дзеці ў дарэвалюцыйны час і як гэта жыццё адрозніваецца ад сучаснага. Затым разважалі з вучнямі аб прачытаным і адказвалі на пытанні: “Хацелася б вам апынуцца ў далёкім мінулым?”, Што можаце сказаць пра сваё дзяцінства? Якое яно?” (Шчаслівае, радаснае, забаўнае, вясёлае).