Паэтычная гадзіна “У віхры імклівага жыцця”

     У Воранаўскай раённай бібліятэцы адбылася паэтычная гадзіна “У віхры імклівага жыцця”, прысвечаная 120-годдзю Кандрата Крапівы, народнага пісьменніка Беларусі. Гасцямі мерапрыемства былі вучні 11Б класа Воранаўскай сярэдняй школы. Мерапрыемства складалася са старонак: “Слова па паэта”, “Гучаць байкі”, “Успаміны пра паэта”. Бібліятэкары пазнаёмілі вучняў з творамі байкапісца, яго збонікамі. Да мерапрыемства была аформлена выстава-партрэт.