Літаратурную гадзіну “Права на неўміручасць”


       Да 120-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы філіял "Больцішская інтэграваная сельская бібліятэка" арганізавала для вучняў Пеляскай сярэдняй школы з навучэннем на літоўскай мове літаратурную гадзіну “Права на неўміручасць”. Дзецям быў прапанаваны агляд каля кніжнай выставы “Кандрат Крапіва: творчасць і лёс”. Расказ аб жыцці і творчасці вядомага байкапісца суправаджаўся чытаннем баек юбіляра.