“Любімы пісьменнік Беларусі”

      Добры водгук у чытачоў філіяла “Нацкая сельская бібліятэка” атрымала літаратурна-музычная кампазіцыя “Любімы пісьменнік Беларусі”, прысвечаныя юбілейнай даце Івана Пятровіча Шамякіна. У бібліятэцы аформлена выстава твораў пісьменніка. Увазе прысутных быў прапанаваны літаратурны каляндар, прысвечаны жыццю і творчасці, разважалі аб гісторыі стварэння мастацкіх твораў, зачытваліся ўрыўкі. Удзельнікі мерапрыемства чарговы раз перагарнулі старонкі выдатнага рамана “Сэрца на далоні”, а таксама далучыліся да свету герояў яго аповесцяў “Пошукі прытулку”, “У засені палаца”, “Слаўся, Марыя”, рамана “Губернатар”. На прыканцы мерапрыемства кожны з удзельнікаў выказаў тыя ўраджанні, якія засталіся ў душы.