“З гумарам пра сур’ёзнае”

     У філіяле “Нацкая сельская бібліятэка” адбылася літаратурная гадзіна “З гумарам пра сур’ёзнае”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, выдатнага беларускага драматурга, паэта, празаіка, мовазнаўцы, грамадскага дзеяча Кандрата Крапівы. Мерапрыемства пачалося з прагляду дакументальнай стужкі “Кандрат Крапіва” (кінастудыя “Беларусьфільм”). Далей пад мелодыю песні “Рэчанька” вядучыя Струкель Ілона і Маркевіч Малена знаёмілі чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам вядомага байкапісца і драматурга.