“Шчырае слова пра маці адзіную”

       Філіял "Доцішская сельская бібліятэка" ладзіла гадзіну дабрыні “Шчырае слова пра маці адзіную”. Гасцямі бібліятэкі сталі маці – розныя па ўзросту, але аб’яднаныя любоўю да дзяцей. У іх гонар прагучала шмат віншаванняў, вершаў, песень, добрых і пяшчотных слоў. За кубачкам гарбаты жанчыны гаварылі аб сваёй сям’і, дзялілася “сакрэтамі” выхавання дзяцей. З энтузіязмам прынялі ўдзел і праявілі фантазію, выдумку і майстэрства у кулінарным конкурсе. Яны не толькі прыгатавалі з прапанаваных прадуктаў смачныя бутэрброды, але і прыгожа іх аформілі.
       Дзякуючы добрай падрыхтоўцы, актыўнасці і святочнаму настрою ўдзельнікаў – мерапрыемства атрымалася незабыўным і непаўторным.