Музычны вечар «Ты адна такая любімая, родная!»


       Дарыць свята людзям заўсёды прыемна. А калі непасрэдныя віноўнікі ўрачыстасці – жанчыны, гэта ўвогуле выпадак асобы. Доўга будзе помніцца музычная вечарына “Ты адна такая – любімая, родная!”. За кубачкам гарбаты дзяліліся віноўніцы ўрачыстасці парадамі, успамінамі падзей свайго жыцця. Спявалі, танцавалі і слухалі выступленні бібліятэкараў. У якасці музычнага афармлення прагучалі запісы песень. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава. Прадстаўленыя на ёй кнігі і матэрыялы знаёмілі з гісторыяй свята, вядомымі жанчынамі свету, падказвалі, як упрыгожыць свята і зрабіць падарункі сваімі рукамі. А паэтычныя зборнікі дапамагалі выбраць вершы.