Ранішнік “Любімы дзіцячы пісьменнік”


       Сапраўднае падарожжа ў кніжную краіну арганізавалі для вучняў 3Б класа бібліятэкары філіяла “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”. Яны запрасілі   на ранішнік “Любімы дзіцячы пісьменнік”, прысвечаны 60-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Ягоўдзіка. Шмат слоў было сказана аб талентах пісьменніка, яго захапленнях. Пазнаёміліся з творамі для дзяцей, прынялі ўдзел у падарожжы па старонках кніг. Асабліва да спадобы дзецям прыйшліся мульціплікацыйны фільм пра гербы Беларусі і легенда “Адкуль пайшоў бусел”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава.