“Нам кніга свята падарыла”

       Штогод у апошні тыдзень сакавіка па ўсёй Беларусі  праходзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Гэта традыцыя нарадзілася ў 1943 годзе, у разгар Вялікай Айчыннай вайны. Ініцыятарам правядзення свята "Кніжкіных імянін" з'яўляецца вядомы дзіцячы пісьменнік Леў Абрамавіч Касіль. З тых часоў гэта свята адзначаецца ў дні вясновых школьных канікул. У цэнтры ўвагі Тыдня - кніга і яе чытач.
      У бібліятэках нашага раёна  Тыдзень дзіцячай кнігі праходзіў  пад дэвізам "Нам кніга свята падарыла".   Праграма мерапрыемстваў была насычаная, яркая і цікавая.  У гэтыя дні ў дзецей была магчымасць паўдзельнічаць у літаратурных конкурсах, шоў-віктарынах, а бібліятэкары прыдумвалі для чытачоў штосьці незвычайнае, такое, каб яны змаглі запомніць надоўга.
   Першы дзень – самы адказны і ўрачысты.   Тэатралізаваныя прадстаўленні,  літаратурныя аукцыёны, ранішнікі, дні адкрытых дзвярэй, бяспойгрышная латарэя,  падарункі прапанавалі бібліятэкі падчас наступных мерапрыемстваў: “Кніжкіны імяніны” (ф-л “Бастунская ІСБ”), “Падарожжа ў кніжнае царства” (ф-л “Больцінікская СБ”), “Пасвячэнне ў чытачы”( ф-л “Воранаўская ДБ”),  “Эй, спешите Вы сюда! Неделя книги в гости к нам пришла!” (ф-л “Доцішская СБ”),  “Нам кніга свята падарыла”  (ф-л  “Забалацкая ІСБ”, ф-л “Пагародзенская СБ”), “Дом, дзе жыве кніга” (ф-л “Канвелішская СБ”),  “Гэты цуд завецца- кніга” (ф-л “Навіянкаўская СБ”), “Казкі свету” (ф-л “Нацкая СБ”), “У гасцях у кніжкі” (ф-л “Паляцкішская ІСБ”),  “Лучших книг открыты Вам страницы” (ф-л “Радунская ГПБ” ),  "Імяніны ў краіне казак" (ф-л“ Тракельская СБ”),  “Зорны час чытача” (ф-л “Місявіцкая СБ”).
     У філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” Тыдзень распачаўся святам “Пасвячэнне ў чытачы”. Далей Чырвоная Шапачка запрасіла дзяцей на Дзень казкі “Галоўны казачнік свету”  прысвечаны творчасці Х.К.Андэрсена і дзень краязнаўства “Мая малая Радзіма”, а Нязнайка запрашаў паслухаць вершы  і пагуляць у гульні на паэтычнай гадзіне “Кроплі звонкія вершаў”. Далей дзяцей закруціла літаратурная карусель “Чароўны свет у кнізе і наяву”. Вельмі прыйшліся  да спадобы   Дзень кнігі-імянінніцы “Кнігі-юбіляры  2016 года” і бяспройгрышная латарэя “Мой сябар кніга”.  Юныя кнігалюбы пазнаёміліся з кнігамі, якія  ў 2016 годзе святкуюць не толькі імяніны, але яшчэ і юбілей! 

 
 
 
 
 
 
 

       Маленькія чытачы філіяла “Канвелішская сельская бібліятэка” былі запрошаны на “Падарожжа па казках”. З цікавасцю разглядалі “казачныя” прадметы, падрыхтаваныя для іх бібліятэкарам Таццянай Стэфанаўнай Сініцкай, і спрабавалі адгадаць: каму яны належаць. Заглянулі яны і ў “бюро знаходак” — дапамаглі любімым героям адшукаць згубленыя рэчы. Адчувалася, што дзеці — частыя наведвальнікі бібліятэкі і пастаянныя чытачы. Пасля мерапрыемства з цікавасцю знаёміліся з тэматычнымі выставамі дзіцячых часопісаў і “Добрыя кнігі дзяцінства”.
       У філіяле “Пагародзенская сельская бібліятэка”  свята кнігі распачалося  падарожжам па краіне казак “Дзе знаходзіцца замак Спячай прыгажуні”,  у якім удзельнічалі выхаванцы дзіцячага сада.  

 
       Вельмі яркім і запамінальным быў Тыдзень у філіяле “Доцішская сельская бібліятэка”. Тэатралізаванае прадстаўленне “Дзіўны народ у казачным горадзе жыве” даў магчымасць дзецям праявіць свае здольнасці, выдумку, фантазію. Другі дзень  - дзень казкі  “У госці да  казкі”. Дзеці загаддзя прачыталі кнігі з казкамі, прадстаўлялі іх, зачытвалі або распавядалі цікавыя эпізоды, паказвалі сцэнкі, малюнкі, лепку па тэме. Далей дзяцей чакаў  дзень гульні “Пагуляем - адгадаем”. Конкурсы, віктарыны, дыскатэка – усё гэта прыйшлося даспадобы дзетвары. У чацвёрты дзень дзяцей чакаў дзень юных інтэлектуалаў “На все Ваши “Что? Где? Когда?” - умные книги ответят всегда”. Пяты дзень - дзень сям’і “Не упустите в этой жизни мига: покажите детям, что такое книга”. Удзельнікі - дзеці з бацькамі, з бабулямі і дзядулямі. Старэйшае пакаленне дзялілася сваімі ўспамінамі і ўражаннямі пра дзяцінства, пра чытанне, пра першую казку, якая іх найбольш уразіла,  спаборнічалі з дзецьмі, хто больш ведае і цікава раскажа казку. Падчас закрыцця Тыдня адбылося падвядзенне  вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў.