“Край ты мой адзіны, на азёрах сініх”

        Беларусь - краіна рэк і азёр. ... Шматлікія легенды і паданні спакон вякоў даносяць да нашчадкаў рэха даўніны.  Галоўныя рэкі Беларусі: Днепр, Прыпяцъ, Бярэзіна, Сож, Нёман, Заходняя Дзвіна. Менавіта на ix берагах першапачаткова сяліліся нашы продкі. У час падарожжаў па рэках на лодках i караблях людзі абменьваліся рознымі рэчамі i прадуктамі харчавання. Большасць гарадоў пабудаваны на берагах рэк i азёр.
    Калі рэкі — гэта блакітныя шляхі Белаpyci, то азёры людзі ласкава называюць яе «блакітнымі вачыма». Самыя вялікія азёры — Нарач, Чорнае, Асвейскае, Браслаўскія, Свіцязь. Амаль кожнае возера хавае мноства таямніц i загадак.
   30 сакавіка ў філіяле “Доцішская сельская бібліятэка” прайшло інтэлектуальнае падарожжа “Край ты мой адзіны на азёрах сініх”. Мэта мерапрыемства была накіравана на актуалізацыю ведаў дзяцей аб рэках і азерах Беларусі. Разважалі  аб тым, за што трэба любіць і шанаваць нашу Радзіму, чаму патрэбна берагчы прыроду роднага краю, пазнаёміліся з назвамі і месцам распалажэння водных багаццяў Рэспублікі Беларусь.  Мерапрыемства суправаджалася мультыпрэзентацыяй.