ЮБІЛЕЙ БІБЛІЯТЭКІ

29 мая свой 60-дзясяты дзень нараджэння адзначыла інтэграваная бібліятэка вёскі Бастуны. Павіншаваць захавальніцу яе скарбаў І.Я. Карповіч прыехалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А.М. Ястрэмская, дырэктар Воранаўскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Т.Г. Сушынская, а таксама калегі.

       Святочную сустрэчу Ірына Карповіч распачала са знаёмства з гісторыяй бібліятэкі. У далёкім 1954 годзе ў вёсцы Зазюны (цэнтр калгаса імя Шверніка) быў выдзелены невялічкі пакой пад бібліятэку, паслугамі якой карысталіся 120 чалавек. У зону абслугоўвання ўваходзілі шэсць населеных пунктаў. Бібліятэкарам у той час была Лідзія Гардзееўна Гузава. А праз пяць год бібліятэка была пераведзена ў Бастуны. Ірына Яўгенаўна працягвала свой расказ, на мультымедыйным экране змяняліся твары, будынкі. Адно было нязменна: усе супрацоўнікі бібліятэкі імкнуліся, каб кніга дайшла да кожнага чытача.

     Павіншаваць з 60-годдзем прыйшлі і мясцовыя школьнікі, а таксама былы бібліятэкар, а зараз дырэктар Бастунскага НПК Л.А. Балтрамун і самы актыўны чытач К.М. Касачова. Лідзія Андрэеўна ўспомніла, як працавалася ёй у 80-ых гадах на гэтай пасадзе. Тады даводзілася не проста выдаваць кнігі, але і быць ідэолагам. Хоць час прайшоў, прызнаецца яна, аднак па-ранейшаму не можа забыць пах новенькіх кніг. А Клаўдзія Мефодзьеўна выказала словы падзякі сённяшняму бібліятэкару І.Я. Карповіч, якая ведае пажаданні кожнага чытача і нават можа прынесці патрэбную літаратуру дадому сталым людзям.

       Напрыканцы сустрэчы было месца і кветкам, і падарункам. Ірына Яўгенаўна атрымала Ганаровую грамату райвыканкама. І паабяцала, што і далей будзе верна захоўваць друкаванае слова.

 ТАЛЕНТЫ ЛІТАРАТУРНАГА СЛОВА

       Адзначаліся літаратурныя юбілеі пісьменнікаў і паэтаў. Акрамя кніжных выстаў, тэматычных паліц, змястоўных гутарак, аглядаў, гучных чытанняў, чытачам прапаноўваліся гульнёвыя праграмы: конкурсы, турніры, віктарыны, гульні–падарожжы, а таксама інфармацыйна–пазнавальныя  формы: літаратурныя гадзіны, дні інфармацыі, гадзіны цікавых паведамленняў.

        Да 110 – годдзя з дня нараджэння Міколы Хведаровіча (1904-1981), беларускага паэта ў Нацкай СБ была аформлена тэматычная паліца “Споведзь перад будучыняй”, а інтэграваная бібліятэка аг. Забалаць арганізавала паэтычную гадзіну “Праз плынь мядовае тугі”.

         110 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Труса (1904-1929), беларускага пісьменніка бібліятэкі адзначылі гадзінай цікавага чытання і гадзінай паэзіі “Не памруць твае словы ніколі” (Доцішская СБ, ЦРБ), гутаркай-партрэтам “Голас далёкай вясны”(Радунская ГПБ.

         Да 95- годдзя з дня нараджэння Авер’яна Дзеружынскага інтэграваная бібліятэка в. Бастуны аформіла міні-выставу “У сэрцы музыка і словы ”, Місявіцкая СБ ладзіла літаратурную гадзіну “Капітан нашых падарожжаў”, жартоўны калейдаскоп “Ён пісаў пра дзяцей і для дзяцей” і “Ёсць на свеце добры бай” правялі Тракельская СБ і Радунская ГПБ.

     Юбілейную дату - 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава(1924-2003), народнага пісьменніка Беларусі бібліятэкі адзначылі наступнымі мерапрыемствамі:

  • кніжная выстава і агляд літаратуры “Сэрца раскрытае насцеж” (Бастунская ІБ, Беняконская СБ-МЭ);
  • літаратурны вечар “Талент мужны і непаўторны” (Больцішская СБ);
  • літаратурная гадзіна “Народны пісьменнік і салдат айчыны” і “Творы Васіля Быкава – праўда жыцця”(Больцініцкая СБ, ЦРБ);
  • літаратурны вечар “Сэрца раскрытае насцеж” (Доцішская СБ);
  • агляд ваеннай прозы “Трагічная праўда вайны”(Жырмунская СБ, Воранаўская РДБ)
  • гутарка “Веліч праўды і справядлівасці” (Курчоўская СБ);
  • вечарына “Рыцар сумлення і свабоды”(Навіянкаўская СБ);
  • вечар памяці “Талент суровы і мужны”(Пагародзенская СБ);
  • гадзіна гонару “Слова пра незабыўнага чалавека” і “Сэрца раскрытае насцеж”(Тракельская СБ , Радунская ГПБ).

        Жырмунская СБ да 205 - годдзя з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Гогаля правяла літаратурную гульню “Улыбка и смех – это для всех”, Пагародзенская і Навіянкаўская СБ - “Загадки великого Гоголя”, літаратурны ўрок “Вечар адной кнігі” арганізавала інтэграваная бібліятэка аг.Паляцкішкі, літаратурны вечар “По проспекту с Гоголем” правяла інтэграваная бібліятэка аг. Забалаць, конкурс малюнкаў да творах пісьменніка “Вокруг наследия Гоголя” арганізавала Пераганцаўская СБ.

       Да 215-годддзя з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна(1799-1837), рускага паэта ў бібліятэках прайшлі розныя мерапрыемствы. Літаратурная гульня “Венчанный музами поэт” адбылася ў Курчоўскаяй СБ. Віктарыну “В царстве славного Салтана” правяла Навіянкаўская СБ, поле цудаў “Что за прелесть эти сказки” арганізавала Пагародзенская СБ.

       Літаратурне свята “Там на неведомых дорожках…” арганізавала Пераганцаўская СБ. Дзеці чыталі вершы, урыўкі з казак, затым падзяліліся на дзве каманды “Залаты пеўнік” і “Залатая рыбка” і прынялі ўдзел у віктарыне.    

     Воранаўская РДБ юбілею паэта прысвяціла інтэлектуальную гульню “Адгадай героя” , інтэграваная бібліятэка аг. Забалаць вечар памяці “Пушкін і тэатр”, Беняконская СБ-МЭ літаратурную кампазіцыю “Па старонках казак Пушкіна”.

     Юбілейную дату 125 гадоў з дня нараджэння Ганны Андрэеўны Ахматавай ЦРБ адзначыла творчым партрэтам “Я стала песняй і судьбой”.

ДА ГОДУ ГАСЦІННАСЦІ

     “Запрашаем у Беларусь” – выстава-прагляд, якую прапанавала сваім наведвальнікам Больцішская СБ. Гэта ілюстраваная экспазіцыя з раздзеламі: “Курорты і здраўніцы Беларусі”, “Гістарычныя мясціны Беларусі”, “Турыстычнымі сцежкамі Беларусі”.

     На тэматычны вечар “Беларусь – гасцінная старонка” запрасіла сваіх наведвальнікаў інтэграваная бібліятэка аг. Забалаць. Відэа-урок “Я раскажу табе пра родны край, што мне свяцей усіх святынь у сэрцы” прапанавала інтэграваная бібліятэка вёскі Бастуны.

       Гадзіна краязнаўства “Экатурызм у нашым раёне” правяла Беняконская СБ-МЭ).     Мультымедыйная вандроўка “Сем цудаў Беларусі” адбылася ў Больцішскай СБ. Мультымедыйнае падарожжа “Беларусь на карце свету” здзейснілі чытачы інтэграванай бібліятэкі аг. Паляцкішскі. Выставу-фотаальбом “Усе дарогі вядуць у Беларусь” прапанавала наведвальнікам Жырмунская СБ.

 З ЛЮБОЎЮ ДА РОДНАГА КРАЮ

       Краязнаўчыя замалёўкі “Славутасці роднай зямлі”- гэта своеасаблівая віртуальная экскурсія-знаёмства з помнікамі архітэктуры, промнікамі прыроды якую прапанавалі бібліятэкары РДБ. Увазе чытачоў былі прадстаўлены альбомы і папкі, фотаздымкі. Школьнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з таленавітымі людзьмі, якія нарадзіліся на Воранаўшчыне і праславілі сваю малую Радзіму.  

       Гадзіна пытанняў і адказаў для вучняў 3-4 класаў “Што я ведаю пра Беларусь” адбылася ў Радунскай ГПБ. Этнаграфічны агляд “Кола дзён, або па старонках народнага календара” правяла Больцішская СБ.

       Гадзіна беларускай казкі “Казка родная, народная прайшла ў Доцішскай СБ. Завочнае падарожжа “Ад палаца да палаца” здзейснілі чытачы Курчоўскай СБ. Нацкая СБ прапанавала прэзентацыю “Мая вёска” , інтэграваная бібліятэка аг. Паляцкішкі краязнаўчую гадзіну “Візіт у сівую даўніну”, Пераганцаўская СБ - фотавыставу “Мой родны кут”, РДБ - краязнаўчыя замалёўкі “Славутасці роднай зямлі”.

     Краязнаўчыя мерапрыемствы ўслаўлялі імёны землякоў Тэадора Нарбута і Антона Ясюкайця. Чытачы бібліятэк пазнаёміліся з мультымедыйнай прэзентацыяй “Імёны ў гісторыі краю”.

 ПРА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ

        Работа па прапагандзе здаровага ладу жыця з’яўляецца адной з прыярытэтных у дзейнасці бібліятэк. Шэрагам мерапрыемстваў быў адзначаны Сусветны дзень здароўя. “Як харчуешся, так і ўсміхаешся” – такую назву мела забаўляльная праграма ў РДБ. Вучням быў прапангаваны пазнавальны матэрыял пра вітаміны і ежу, якая іх знішчае, пра ўмеранасць у ежы, булемію і анэрэксію, залежнасць ад салодкага. Добры ілюстраваны і наглядны матэрыял садзейнічаў поспеху мерапрыемства.

     Свята здароўя “Жадаеш быць здаровым без дактароў” арганізавалі дзецям бібліятэкары Радунскай ГПБ. Гутарка “Беражыся дрэнных звычак” адбылася ў Больцішскай СБ.

       Выставу-прагляд “Што карысна для здароўя, тое будзем выбіраць” і прафілактычную гадзіну з удзелам участковага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх Валчэцкі Алег Уладзіміравіч “Будучыня пад пытаннем: падлеткавы алкагалізм” прапанавала наведвальнікам бібліятэкар інтэграванай бібліятэкі вёскі Бастуны.

   

 

 Агляд “Тысячу парад аб здароўі” правяла Больцішская СБ.

       Сусветны дзень памяці ахвяр ад СНІДу бібліятэкі адзначылі наступнымі мерапрыемствамі:

  • вечар памяці “Тропинка ведущая к бездне” (Радунская ГПБ);
  • літаратурна-музычны вечар для падлеткаў і моладзі “Спаленная кветка кахання”(Місявіцкая СБ).

     Да Сусветнага Дня адмовы ад курэння прайшлі наступныя мерапрыемствы:

  • гутаркі “Беражыся дрэнных звычак”(Больцішская СБ), “Сломай сигарету, сохрани жизнь”(Навіянкаўская СБ);
  • круглы стол “Курачыя супраць некурачых. Хто каго?”(Місявіцкая СБ);
  • урок-гутарка “Не погаси жизнь”(Пагародзенская СБ);
  • акцыя “Кнігі чытайце, часопісы і газеты. Забудзьце пра піва і цыгарэты”(РДБ).

 У ЗГОДЗЕ З ПРЫРОДАЙ

       Праводзіліся мерапрыемствы накіраваныя на экалагічную адукацыю чытачоў.   Гэта: экалагічная гульня “Вандроўка ў краіну лясных цудаў”(Бастунская ІБ), экалагічныя святы “Прырода – наш лекар” (Больцініцкая СБ) і “Мир пернатых друзей ждет поддержки от детей (Доцішская СБ), чамучкіны хвілінкі “Загадкі дзеда Лесавіка” (Жырмунская СБ), экалагічнае свята “Прадвеснікі вясны і радасці” і фотаконкурс “Запечатли волшебный мир природы”(Місявіцкая СБ), прэзентацыя “Хатнія пітомцы”(РДБ).

       Па традыцыі быў адзначаны Міжнародны Дзень птушак. У Воранаўскай РДБ гэтаму дню была прысвечана экскурсія на прыроду. Героем мерапрыемства стала птушка бусел. Напярэдадні свята дзеці змайстравалі папяровыя самаробкі буслоў, бібліятэкары аформілі тэматычную выставу, зрабілі агляд у якім акцэнтавалі ўвагу слухачоў на найбольш цікавых фактах з жыцця і паводзін птушак, зачыталі легенду пра буслоў, загадалі загадкі і правялі віктарыну. Арганізавалі і правялі рухомыя гульні.

 

  

 

       На мультымедыйнай прэзентацыі “Чароўны свет птушак” пабывалі чытачы Радунскай ГПБ, а Тракельская СБ запрасіла на гульню-віктарыну “Птушынымі сцежкамі”.

     “Птушыныя старонкі” – літаратурная віктарына для вучняў 2-3 класа, чытачоў Доцішскай СБ. На мерапрыемстве дзеці даведаліся шмат цікавага і важнага: як беражна адносіцца да жывучых побач птушак, як іх падкармліваць, любіць і даглядаць. Дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны.

       Да Сусветнага дня акіянаў аформлена кніжная паліца “Планета акіян” ў раённай дзіцячай бібліятэцы.

     “Жыхары падводнага царства” – гульня-віктарына для вучняў малодшых класаў, якую прапанавалі бібліятэкары Радунскай ГПБ.

Маленькім знаўцам прыроды і жывёл было прапанавана акунуца ў дзіўны падводны мір.

       “Прыгажосць беларускіх краявідаў” – выстава даСусветнага дня Зямлі, якую прапанавала інтэграваная бібліятэка аг. Паляцкішкі. На выставе былі прадстаўлены выданні, прысвечаныя прыгажосці і багаццю нашай роднай зямлі.

       Да 28-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі былі прымеркаваны гадзіны памяці і смутку, урокі памяці, гутаркі, пазакласныя і экалагічныя гадзіны , агляды літаратуры, вечары смутку: “Такое незабываецца” (Воранаўскай РДБ), “Боль мая - Чарнобыль” (Місявіцкая СБ, Радунская ГПБ), “Бядой запаленае слова” (Доцішская СБ), “Такое не забываецца” (РДБ), “Раскіданныя гнёзды” (Беняконская СБ-МЭ), “Званы Чарнобыля” (Пераганцаўская СБ).

 

БІБЛІЯТЭКА – ДЗЕЦЯМ

     У бiблiятэках пачаўся традыцыйны конкурс летняга чытання “Рамонкавае лета”. Увага бiблiятэкараў засяроджана на выхаванцаў школьных лагераў адпачынку, з iмi праводзяцца вiктарыны, конкурсы, урокi духоўнасцi, гадзiны краязнаўства i iнш. Бiблiятэкары надаюць ўвагу правiлам паводзiн дзяцей на дарогах, дэманструюцца электронныя прэзентацыi, мультфiльмы i мастацкiя стужкi, якiя суправаджаюцца гутаркамi.

       На свяце “Летнее чтение – вот это приключение” Пераганцаўская СБ пазнаёміла дзяцей з конкурснай праграмай летняга чытання “Летні кніжны круіз” . Дзеці пазнаёміліся з умовамі конкурсу.

       Раённая дзіцячая бібліятэка арганізавала свята летніх задавальненняў на прыродзе. Дзеці заслухалі агляд новых паступленняў кніг, газет і часопісаў, паўдзельнічалі ў гульні ў казку, адказалі на патанні віктарыны, змайстравалі з паперы фігуркі птушак і запускалі іх у неба, удзельнічалі ў рухомых гульнях.

     Інтэграваная бібліятэка вёскі Бастуны прапанавала дзецям пачатковых класаў літаратурную лаўку “Бібліятэка на стадыёне”.

 

МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ АБАРОНЫ ДЗЯЦЕЙ

      Да Міжнароднага дня абароны дзяцей праведзена шмат мерапрыемстваў: конкусы малюнкаў “У кожным малюнку сонца” і “Гэты свет размаляваны намі”(Больцішская СБ, Забалацкая ІБ), літаратурна-гульнёвае асарці “У краіне дзяцінства”(Доцішская СБ),

свята дзяцінства “Чароўны ключык”(Навіянкаўская СБ).

       Пагародзенская СБ і інтэграваная бібліятэка аграгарадка Паляцкішкі прапанавалі дзецям фотаконкурс “Чароўны свет дзяцінства” і “На аблоках дзяцінства”. Радунская ГПБ ладзіла конкурсную праграму “Дзяцінству сонца падарыце”. У РДБ была падрыхтавана конкурсная праграма “Дзяцінства – радасці краіна”. Удзельнікі – вучні малодшых. Мерапрыемства праходзіла ў гарадскім парку. Дзеці мелі магчымасць праявіць свае здольнасці і фантазію ў конкурсе малюнкаў на асфальце, віктарынах, гульнёвых праграмах. А на цэнтральнай плошчы была арганізавана выстава цікавых кніг.

  

     Гульнёвая праграма “Каляровая вясёлка дзяцінства” была арганізавана інтэграванай бібліятэкай вёскі Бастуны.

БІБЛІЯТЭКА І МОЛАДЗЬ

     У цэнтры ўвагі супрацоўнікаў бібліятэк былі і пытанні прафарыентацыі. Аформлены куткі прафарыентацыі, тэматычныя паліцы, папкі: “Адукацыя, кар’ера, поспех”, “Новы час – новыя прафесіі” (ЦРБ, Беняконская СБ-МЭ, Больцішская СБ).

       Урок прафарыентацыі “Пуцёўка ў жыццё” правяла інтэграваная бібліятэка вёскі Бастуны. Гутарка за круглым сталом   “Складаны свет падлетка” адбылася ў Беняконскай СБ-МЭ. Вучняў старэйшых класаў на інфармацыйна-пазнавальную гадзіну “Дарогі, якія мы выбіраем” запрасіла Больцішская СБ. Круглы стол “Выбіраем свой шлях”(Доцішская СБ).    

     Цікава і змястоўна прайшоў   Тыдзень прафарыентацыі “Сто дарог – адна твая” у Місявіцкай СБ. Інфармацыйны кліп “Мая прафесія – мая будучыня” прапанавала Нацкая СБ. Гадзіна выбару “Рыхтуемся стаць абітурыентамі” адбылася ў Пагародзенскай СБ.

ЭСТЭТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ. АДРАДЖЭННЕ ДУХОЎНАСЦІ

       У пачатку чэрвеня адзначаецца Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай. У Беняконскай СБ-МЭ прайшла літаратурная гадзіна “Жыццё Еўфрасінні Полацкай – старажытнабеларуская крыніца духоўнасці і мудрасці”. Да ўсяго наведвальнікі бібліятэкі змаглі пазнаёміцца з выставай “Невычэрпная крыніца духоўнасці”.

     Доцішская СБ прысвяціла памяці Еўфрасінні Полацкай гістарычную гадзіну “Сілай духоўнай узвысіла Полацк”. Канвелішская СБ падрыхтавала медыяпрэзентацыю “Нябесная апякунка Беларусі”. Вечарыну-партрэт “Пад зоркай Еўфрасінні” правяла Курчоўская СБ.

 

АМАТАРСКІЯ АБ’ЯДНАННІ ЗАПРАШАЮЦЬ

   Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Кнігалюб”( РДБ) сустрэліся на рандэву з кнігай Е.Лось “Смачныя літарары”, пазнаёміліся з жыццём і творчасцю беларускай пісьменніцы і паэтэсы, дэкламавалі яе вершы, выказвалі свае думкі і меркаванні наконт прачытанага.

     Для удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Гармонія” і усіх жадаючых (Пераганцаўская СБ) прайшоў майстар-клас па квілінгу, які правяла жыхарка аг. Пераганцы Валянціна Віктараўна Бараноўская.

 

 

 

ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

       Паказаць веліч народнага подзвігу, адданасць нашага народа Радзіме дапамагалі масавыя мерапрыемствы, формы якіх самыя разнастайныя: тэматычныя вечары, акцыі-віншаванні, вечары ваеннай кнігі, гадзіны гонару, фотаэкспазіцыі, урокі і дні памяці, сустрэчы з ветэранамі, вахты памяці, прагляды кінастужак.    

      Першапачатковая ўвага надавалася індывідуальнаму абслугоўванню ветэранаў і ўдзельнікаў вайны.  

       Папулярызацыі твораў ваеннай тэматыкі садзейнічалі месячнікі прапаганды патрыятычнай кнігі, акцыя “Прочитанная книга о войне – мой подарок ветеранам к Дню Победы”. Акцыя праходзіла пад дэвізам:

                                             “И мне, посланнику Победы,

                                               Сегодня не заснуть опять.

                                               Спешу по фронтовому следу

                                               В те годы, тех людей понять…”

       Бібліятэкары арганізавалі разгорнутыя кніжна-ілюстрацыйныя выставы, прапанавалі наведвальнікам прачытаць кнігу аб вайне, напісаць водгук, намаляваць малюнак, парэкамендаваць і расказаць сваім сябрам аб прачытанай кнізе. Самых актыўных чытачоў чакалі дыпломы і падарункі.

      У кожнай бібліятэцы прайшлі акцыі-віншаванняў “Поклон ветэранам”, “Кветкі для ветэранаў”, “З цяплом у кажны дом”.

       На працягу другога квартала ў бібліятэках сістэмы таксама праходзіў чытацкі бібліямарафон “Чытаем кнігу пра вайну”. Аформлены кніжна-ілюстрацыйныя выставы: “Непераможная Беларусь”, “Памяць сэрца”, “Гарачае лета сорак чецвёртага”, “Незабыўны той дзень вызвалення”, “Дарогамі вайны”, “Зямля беларусаў - Радзіма герояў”, “Память, якой не будзе забыцця”.

       Гадзіну памяці “Паклонімся і мёртвым і жавым” прапанавала Больцішская СБ. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю праслухалі аповяд аб мужнасці героеў Брэсцкай крэпасці, здзейснілі віртуальную экскурсію ў мемарыяльны комплекс “Хатынь” і на Курган Славы. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне “Абеліскі памяці”. Лепшаму засваенню інфармацыі садзейнічалі фотаздымкі, буклеты, вершы аб Вялікай Айчыннай вайне. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-напамін “Ад пачатку вайны да парада Перамогі” і праведзены агляд.

       Супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу былі ініцытарамі правядзення акцыі “Помнік ля дарогі”, якая праходзіла з 3 па 7 мая.     Падчас якой быў добраўпарадкаваны помнік “Магіла ахвяр фашысцкага тэрору – мірным жыхарам яўрэйскай нацыянальнасці”.  

  

       Дзень ваеннай кнігі “Балючая праўда вайны” арганізавала бібліятэкар інтэграванай бібліятэкі вёскі Бастуны. У гэты дзень чытачам былі прапанаваны : агляд літаратуры “Старонкі гэтых кніг – гісторыя вайны”, патрыятычны ўрок-слайд “Жанчыны на вайне” па кнізе Б.Васільева “А зори здесь тихие”, віншаванні ветэранаў і ўдоў ветэранаў на даму.

 

 

       Вечар памяці “Іх подзвіг, жывы і вечны” прайшоў у інтэграванай бібліятэцы аг. Забалаць. Дзеці здзейснілі экскурс у гераічнае мінулае нашай Радзімы. Асобая ўвага была нададзена абмеркаванню кнігі “Ніколі не забулдзем”, якая змяшчае ўспаміны беларускіх дзяцей, сведкаў вайны.

       У парку г.п. Воранава была арганізавана “Франтавая бібліятэка”. Таксама удзельнікам святочных мерапарыемстваў чакала фотавыстава “Лица вайны”.

  

  

  

       Цёплымі і шчырымі словамі віталі ветэрана вайны Русіновіча Браніслава Вікеньцьевіча на вечары памяці “Помнім сваіх ветэранаў” у Місявіцкай СБ. Актыўнымі ўдзельнікамі літаратурнай вечарына “І памяць сэрца гаворыць з намі” сталі школьнікі ў інтэграванай бібліятэцы аг. Паляцкішкі. Вучні старэйшых класаў падрыхтавалі выступленні пра Брэсцкую крэпасць, горад-герой Мінск, Хатынь, расказвалі пра дзяцей, якія змагаліся побач з дарослымі.

     Літаратурна-музычная кампазіцыя “Нам памяці звоняць званы…” адбылася ў Пераганцаўскай СБ. Сустрэчу з ветэранамі “Есть в памяти боль и благодарность” арганізавалі бібліятэкары Воранаўскай ЦРБ і РДБ.

 

ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА і ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА РБ

       У Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь прайшлі інфармацыйныя гадзіны “Герб і Сцяг – увасабленне краіны” (Больцішская, Тракельская СБ), урокі гісторыі “Наш герб і наш сцяг – гэта сімвалы свабоды”, “Сімволіка беларускай дзяржавы” (Больцініцкая СБ), гутарка “Дзяржаўная сімволіка – атрыбуты самастойнасці” (Пагародзенская СБ),   хвілінка інфармацыі “Сімвалы дзяржавы” (РДБ).

       “Дзяржаўныя сімвалы на Дзіцячым прававым сайце” – урок-дыялог для вучняў 6-7 класаў. Дзеці пазнаёміліся з гістторыяй герба і сцяга Рэспублікі Беларусь, з дзіцячым прававым сайтам, які прапанавала Жырмунская СБ.

        

МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ СЯМ’І

       Ужо стала традыцыяй 15 мая адзначаць Дзень сям’і. Шмат увагі гэтаму надаюць і бібліятэкі. Доцішская, Беняконская, Пагародзенская, Пераганцаўская СБ і РДБ арганізавалі прамаакцыю “Усёй сям’ёй у бібліятэку”. Чытачы Тракельскай СБ мелі магчымасць удзельнічаць у акцыі “Дзень чытаючай сям’і”. Сямейнае кафэ “Я і мая радня” адчыніла Пераганцаўская СБ. Вечарыну “Самая дружная сям’я” ладзіла Больцініцкая СБ. Свята сям’і “Где любовь да совет, там і горя нет” правяла Больцішская СБ. Конкурс на лепшую чытаючую сям’ю “Чытанне – справа сямейная” арганізавала Нацкая СБ.      

     Пасяджэнне дзіцячага аб’яднання “Чараўнікі” (Паляцкішская ІБ) прайшло ў форме завочнага падарожжа па родных мясцінах “Куток, у якім ты жывеш”. Дзеці яшчэ раз прыгадалі гісторыю вёскі, прынялі ўдзел у віктарыне “Хто жыве ў лесе і на лугу?”. Таксама яны расказалі аб жывёлах, што жывуць пабач з намі, жыхарах мясцовага возера і леса, аб правілах паводзінаў на прыродзе.

   Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Скарбніца”(Канвелішская СБ) абяркоўвалі што можна зрабіць з прыроднага матэрыяла, якія вырабы, а таксама вучылiся рабiць падзелкi з прыроднага матэрыялу.

     Сямейны конкурс “Сям’я – цудоўнае месца для жыцця” правялі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Калінушка” (Курчоўская СБ). Былi запрошаны самыя актыўна чытаючыя сем'i, для iх правялi гульнi, вiктарыны, давалі цікавыя парады.

 

 

ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

   Да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі для чытачоў РДБ быў арганізаваны каменціраваны прагляд літаратуры “Саюзная дзяржава: развіццё і перспектыва”.

    Тэматычны вечар “Беларусь і Расія – мы разам” прапанавалі бібліятэкары Радунскай РДБ.

    Кніжныя выставы “Дзве краіны – дзве сястры”, “Беларусь і Расія – мы разам”, “Беларусь і Расія: крокі на сустрач”, “Адзінства славянскіх нардаў” Забалацкая ІБ, Доцішская СБ, Пагародзенская, Тракельская СБ .

 

УДАСКАНАЛЬВАЕМ ПРАФЕСІЙНАЕ МАЙСТЭРСТВА

       У маі бібліятэчныя работнікі былі запрошаны ў інтэграваную бібліятэку вёскі Бастуны на школу інавацыйнай творчасці “Бібліятэчнае мерапрыемства: ад задумы да ўвасаблення”. Удзельнікам школы былі прапанаваны гадзіна дзелавых прапаноў “Бібліятэка – цэнтр арганізацыі вольнага часу чытачоў” і дыялогавая пляцоўка “Новае і цікавае ў скарбонку бібліятэкара”. Вопытам работы падзяліліся бібліятэкары Місявіцкай, Нацкай СБ, інтэграванай бібліятэкі аг. Забалаць.

       27 чэрвеня адбылася таксама школа інавацыйнай творчасці “Мультымедыйныя сродкі ў абслугоўванні карыстальнікаў бібліятэк” на базе інтэграванай бібліятэкі аг. Паляцкішкі.            

       Практыкум “Арганізацыя і афармленне бібліятэчнага фонду” быў прысвечаны рабоце з бібліятэчным фондам..

Галоўная...