ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ.

       Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і правялі мерапрыемства ў рамках праекта “Бібліятэка на вуліцы”. Жыхарам пасёлка былі прапанаваны -забаўляльныя праграмы. Усе жадаючыя маглі азнаёміцца з кніжнай выставай “Квітней пад сонцам, наша Беларусь”.

     Вечар-прызнанне “Пад мірным небам Беларусі” прайшоў у Нацкай СБ. Урок патрыятызму “Беларусь! Я табой ганаруся!” прапанавала чытачам Беняконская СБ-МЭ.

     РДБ падрыхтавала урок-падарожжа “Твая зямля, твая Радзіма названа светла - Беларусь”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з этапамі станаўлення дзяржаўнасці нашай Рэспублікі, сучасным жыццём. Увазе слухачоў мерапрыемства была прапанавана маляўнічая кніжная выстава, агляд літаратуры, віктарына, прагляд навукова-папулярнага фільма “Рэспубліка Беларусь”.

 

ТАЛЕНТЫ ЛІТАРАТУРНАГА СЛОВА.

       На працягу трэцяга квартала бібліятэкі раёна актыўна адзначалі юбілеі беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, прапагандавалі іх творы.

        28 жніўня споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння Змітро Бяспалага (1934-1999), беларускага пісьменніка. Да гэтай даты інтэграваная бібліятэка аг. Забалаць арганізавала падарожжа па казках аб прыродзе “Лясныя хітруны”.

         Да 95-годдзя з дня нараджэння Алеся Асіпенкі (1919-1994), беларускага пісьменніка ў бібліятэках былі арганізаваны кніжныя выставы, праведзены гадзіны цікавых паведамленняў, агляды літаратуры, падарожжы па творчасці: “З вышыні пражытых гадоў”, “З увагай да звычайнага”, “Адчуванне часу”.

         Для лепшага знаёмства з творчасцю Артура Вольскага з нагоды яго 90-годдзя з дня нараджэння, бібліятэкі падрыхтавалі кніжныя выставы “Між сцежак жыццёвых”, “Падарожжа па краіне беларусаў”, “Я вандрую па краіне, дзе жыву” і наступныя мерапрыемствы:

  • гутарка-партрэт і бібліяграфічны агляд “Наш добры сябра – Артур Вольскі” (РДБ, Тракельская СБ);
  • гутарка па творах “Жыццё дадзена для добрых спраў” (Курчоўская СБ);
  • дзень паэзіі і паэтычны вернісаж “Слова аб роднай прыродзе” (Бастунская ІБ, Радунская ГПБ);
  • літаратурнае падарожжа “Па краіне беларусаў”(Нацкая СБ);
  • ранішнік “Падарожжа ў казкі Артура Вольскага” (Пагародзенская СБ);
  • гутарка “Нам прырода падарыла хараство крыніц і траў” (Пераганцаўская СБ).

 

ДА ГОДУ ГАСЦІННАСЦІ.

       Краязнаўчае падарожжа “Эка-турызм у нашым раёне” здзейснілі чытачы Нацкай СБ.

         У рамках Дня краязнаўства “Сэрцу мілыя мясціны” адбылося пасяджэнне за кубачкам гарбаты ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Скарбніца” (Канвелішская СБ). На пасяджэнні прайшла віртуальная экскурсія па знакамітых мясцінах нашай  краіны. Прыемным дапаўненнем мерапрыемства былі разнастайныя гульні.

         З мэтай пазнання гісторыі роднага краю Пагародзенская СБ правяла вусны часопіс “Вандруйце, сябры, па роднай зямлі” для чытачоў сярэдняга школьнага ўзросту. Падчас правядзення першай старонкі часопіса “Легенды і паданні майго краю” падлеткі паведалі шмат цікавых легенд аб ўтварэнні гарадоў Беларусі, у тым ліку Гродна, Ваўкавыска, Ліды, Навагрудка. “Зямля, адкуль мы родам” – так называлася наступная старонка часопіса. Дзеці зрабілі завочнае падарожжа ў гісторыю ўтварэння вёсак Воранаўшчыны, з якімі пазнаёміла бібліятэкар. Трэцяя старонка часопіса “Сем цудаў Беларусі” была прысвечана вядомым турыстычным мясцінам Беларусі Брэсцкай крэпасці, возеру Нарач, Мірскаму замку, Белавежскай пушчы, Бабруйскай крэпасці, Сафійскаму сабору, касцёлу ў Будславе.

       Фотавыставу “Мая Бацькаўшчына - непаўторна” прапанавала Больцішская ІБ.

       Цікавым атрымалася хвілінка цікавых паведамленняў “Вакол свету ў Беларусь” у РДБ. З дапамогай электроннай прэзентацыі бібліятэкары расказалі і паказалі дзецям культурныя помнікі краіны.

       Гульню “Беларусь на краце свету” правяла з юнымі чытачамі Курчоўская СБ.

       Місявіцкая сельская бібліятэка запрасіла ў віртуальнае вандраванне “Дзіўныя мясціны і славутасці нашай краіны”. Гістарычныя помнікі, манументальныя палацы, кафедральныя саборы, цудоўныя прыродныя ландшафты, некранутыя куткі дзікай прыроды паўсталі перад позіркам дзяцей.

 

З ЛЮБОЎЮ ДА РОДНАГА КРАЮ.

       Цікава, з замілаваннем расказала пра свае работы ў Пераганцаўскай СБ майстра вышыўкі Л.А. Гайдзіс. Цудоўныя пейзажы, абрусы, ручнікі доўга “хадзілі па руках” прысутных. Краязнаўчую гульню-віктарыну “У тым краі, дзе жывеш” правяла Больцішская ІБ. Пагародзенская СБ здзейсніла падарожжа па роднай вёсцы “Пад родным небам васільковым” на аснове краязнаўчага альбома, у якім сабраны ўспаміны старэйшых жыхароў, песні роднага краю, загадкі з роднай хаткі. Гульня-падарожжа “Люблю мой край, старонку гэту” была арганізавана бібліятэкарам Навіянкаўскай СБ.

       Цікавым і пазнавальным атрымаўся ўрок краязнаўства “Быт і рамёствы нашай вёскі” у Беняконскай СБ-МЭ. Прысутныя даведаліся пра старынныя рэчы, іх прызначэнне ў сялянскім жыцці, а некаторыя прылады працы паспрабавалі ў дзеянні.

 

 

ДА 70-ГОДДЗЯ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ

       Самай значнай падзеяй пачатку трэцяга квартала стала святкаванне 70-годдзя вызвалення Беларусі і г.п. Воранава (11 ліпеня) ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ва ўсіх бібліятэках былі арганізаваны кніжныя выставы, агляды літаратуры, прайшлі сустрэчы з ветэранамі.

       Цэнтральная раённая бібліятэка прыняла актыўны ўдзел у раённым святкаванні Дня Незалежнасці. У рамках праекта “Бібліятэка на вуліцы” на свяце была прадстаўлена разгорнутая кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя “Мой родны край, Рэспубліка мая”. Таксама жыхарам пасёлка былі прапанаваны конкурсна-забаўляльныя праграмы.

      “Гарачае лета сорак чацвёртага” – такую назву мела літаратурна-музычная вечарына ў Радунскай ГПБ. Гаварылі аб мужнасці тых, хто з першых дзён вайны ўстаў на обарону, пра веліч подзвігу беларускага народа, які абараняў нашу Радзіму ад фашысцкіх захопнікаў. Гучалі аўдыёзапісы песень “Нам нужна одна победа”, “Тёмная ночь”, “Где же вы теперь, друзья-однополчане”, “День Победы”.

       Аб мужнасці народа, аб нашым абавязку і памяці ішоў аповяд на тэматычным вечары “Ніколі не забудзем” у Тракельскай СБ.

       Вечар-прызнанне “Пад мірным небам Беларусі” прайшоў у Нацкай СБ. Урок патрыятызму “Беларусь! Я табой ганаруся!” прапанавала чытачам Беняконская СБ-МЭ.

     РДБ падрыхтавала ўрок-падарожжа “Твая зямля, твая Радзіма названа светла - Беларусь”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з этапамі станаўлення дзяржаўнасці нашай Рэспублікі, сучасным жыццём. Увазе слухачоў мерапрыемства была прапанавана маляўнічая кніжная выстава, агляд літаратуры, віктарына, прагляд навукова-папулярнага фільма “Рэспубліка Беларусь”.

       Вечарыну “Люблю мой край” прапанавала Пераганцаўская СБ. Яна складалася з вершаў, урыўкаў з прозы, песень напісаных на творы беларускіх паэтаў, прысвечаных Беларусі. У Бастунскай ІБ было падрыхтавана свята “Беларусь! Будзь свабоднай, шчаслівай і мудрай”, у Паляцкішскай ІБ – літаратурна-музычная кампазіцыя “Нам адраджацца праз вяртанне”. Гісторыка-літаратурную гадзіну “Ля вытокаў Белай Русі” правяла Больцішская СБ, інфармацыйную гадзіну “Гэта ўсё Беларусь – гэта спадчына наша” – Доцішская СБ. Інфармацыйная гадзіна “Моцная, свабодная і незалежная Беларусь” прайшла ў Забалацкай ІБ.

       Віртуальнае падарожжа да помнікаў і абеліскаў “Прыйсці да Вечнага агню” для вучняў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту прапанавала Пагародзенская СБ.

 

ДА 70-ГОДДЗЯ З ЧАСУ ЎТВАРЭННЯ

ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ.

     Тэматычная выстава-прагляд “70 гадоў Гродзенскай вобласці: вехі гісторыі, этапы развіцця” была прапанавана чытачам РДБ для знаёмства з фондам бібліятэкі. Гадзіну гонару “Прынямонне – родны край” правялі бібліятэкары Радунскай ГПБ. Гадзіна цікавага “Гродзеншчына – наш легендарны край” адбылася ў Забалацкай ІБ. Вусны часопіс “Мой край –майго сэрца любоў” адбыўся ў Місявіцкай СБ.

     З дапамогай мультымедыйных сродкаў прайшлі: інфармацыйная гадзіна“Прыгажосць і гонар Прынёманскага краю”(Доцішская СБ), урок гісторыі “Гродзеншчына – наш легендарны край” (Бастунская ІБ), пазнавальны ўрок “Няма прыгажэй края майго”(ЦРБ).

 

ПРА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ.

     Відэаўрок “Твае арыенціры – прыгажосць і здароўе” прапанавала Пераганцаўская СБ. У Тракельскай СБ праведзена гульнёва-пазнавальная праграма “Дзяжурная аптэка”.

      Дзень здароўя “Чай, мёд, здароўе” арганізавала бібліятэкар Беняконскай СБ-МЭ. Прысутныя даведаліся аб цікавых пчаліных гісторыях, пра віды мёда і яго карысць. Улічваючы тое, што спадарожнікам здароўя лічыцца гарбата, вядучыя распавядалі аб яе цудадзейных уласцівасцях і традыцыях заварвання, частавалі мядовымі прысмакамі і рознымі відамі гарбаты. Жанчыны ўдзельнічалі ў разнастайных віктарынах, конкурсах, аздараўленчых паўзах, слухалі гумарыстычныя, вясёлыя песні, адпаведныя тэме мерапрыемства.

 

У ЗГОДЗЕ З ПРЫРОДАЙ.  

     “Прыгажосць беларускіх краявідаў” – такую назву мела выстава ў Доцішскай СБ. На выставе былі прадстаўлены выданні, прысвечаныя прыгажосці і багаццю нашай роднай зямлі.

    Тэатралізаванае прадстаўленне “Давайце з прыродай сябраваць” прапанавала дзецям Пераганцаўская СБ. Дзяцей чакала шмат цікавых сюрпрызаў. У госці прыйшлі казачныя героі з экалагічнай казкі “Экакалабок” і паказалі чым могуць абгарнуцца памылкі, якія здзяйсняюць людзі пры зносінах з прыродай. Экаказку падрыхтавалі вучні 5 класа. Затым госці мерапрыемства, “ачысцілі планету ад смецця” ў гульнях “Генеральная ўборка” і стварылі свой, па-экалагічнаму чысты свет. Для дзяцей былі паказаны цікавыя відэаролікі пра прыгажосць навакольнага свету.

       На свяце “Вальс кветак” (Місявіцкая СБ) гаварылася пра выдатны і дзіўны свет кветак, шматстатнасці водараў, пра ўплыў іх на настрой, іх лекавых уласцівасцях. Па чарзе дзеці распавядалі легенды пра каханыя кветкі, актыўна ўдзельнічалі ў гульні “Кветкі”.    

       “Вандроўку ў чароўны свет лесу” здзейснілі маленькія чытачы Больцініцкай СБ падчас гульнёвай праграмы. Праграма складалася з гутаркі-дыялогу “Што такое лес?”, дзеці пазнаёміліся з правіламі паводзін у лесе, чыталі вершы пра лес, адгадвалі загадкі пра дрэвы, грыбы, ягады. “Букет з сакрэтам”- пазнавальная віктарына пра кветкі. Тут дзеці даведаліся пра кветкавыя традыцыі розных краін свету, пачулі легенды і падданні. Таксама былі прадэманстраваны маляўнічыя слайды з малюнкамі кветак і кветкавых кампазіцый.

       Беражлівым адносінам да прыроды быў прысвечаны Дзень экалогіі “З любоўю да прыроды” у Паляцкішскай ІБ. Да мерапрыемства быў падрыхтаваны прагляд літаратуры, дзе былі прадстаўлены кнігі, часопісы, артыкулы з газет. Удзельнікі мерапрыемства паказалі свае веды, эрудыцыю і здольнасці.

       Незвычайнае экалагічнае лато “У свеце флоры і фаўны” правяла для сваіх чытачоў бібліятэкар Канвелішскай СБ.

     У Пагародзенскай СБ дзеці вучыліся арыентавацца ў лесе праз гульню “Лясны дэтэктыў”.

 

 

КАРЫСТАЛЬНІКАМ ПРАВАВЫЯ ВЕДЫ.

     У Гіркаўскай СБ праведзена гульня-падарожжа “Нашы правы”, якая з’явілася выяўленнем ведаў аб сваіх правах і абавязках.

     Радунская ГПБ для вучняў старэйшых класаў правяла інфармацыйную гадзіну “Бібліятэка і прававая адукацыя”. На мерапрыемстве ішла размова аб неабходнасці прававой адукаванасці. Удзельнікам расказалі аб дзіцячым прававым сайце. На прыканцы мерапрыемства быў праведзены прававы турнір “Хто хутчэй адкажа”.

       У Пагародзенскай СБ бібліятэкары правялі сітуацыйна-ролевую гульню “З правамі мы ідзём па казках”. Галоўнай гераіняй гульні стала Васіліса Прымудрая. Вядучыя разам з дзецьмі траплялі ў чароўную краіну для рашэння праваых праблем, з якімі сутыкаліся персанажы казак.

       Бібліятэкар Жырмунскай ІБ прысвяціла праблемам пераходнага ўзросту дзяцей кніжную выставу “Цяжкі ўзрост”.

БІБЛІЯТЭКА – ДЗЕЦЯМ.

       У рабоце з дзіцячым чытачом варта адзначыць цікавую работу раённай дзіцячай бібліятэкі. На працягу ўсяго лета яны вельмі актыўна супрацоўнічаюць з ДАЛ “Рамонак”. Цікаваым атрымаўся урок ветлівасці “Паспрабуй стаць чараўніком” праведзены сярод атрадаў. Загаддзя была праведзена падрыхтоўчая работа. На мерапрыемства неабходна было прынесці выразаныя з паперы лісткі дрэў, на якіх былі напісаны іх добрыя ўчынкі. Вядучыя пад гукі музыкі разважвалі з дзецьмі аб дабрыні, ветлівасці.

       Другі год запар РДБ асвойвае і ўдасканальвае такую форму работы як “Чытаючы аўтобус”. Школьнікі маюць магчымасць атрымаць аператыўную, своечасовую інфармацыю аб навінках кнігадруку, паўдзельнічаць у віктарынах і конкурсах і такім чынам папоўніць свае веды і добра, з карысцю правесці час у дарозе.  

    Свята дашкольнікаў “Запішыце ў Знайкі нас” арганізавалі бібліятэкары Радунскай ГПБ. На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці старэйшай дашкольнай групы дзіцячага сада. Гэта было першае знаёмства з бібліятэкай, кнігамі і кніжнымі героямі. Праводзіліся розныя гульні, конкурсы і віктарыны.

     Дзецям спадабалася і запомнілася пазнавальна-забаўляльная гульня “Свята сушак”, падрыхтаваная Пераганцаўскай сельскай бібліятэкай. Конкурсы і скорагаворкі былі вясёлыя, а ўсе сушкі, пра якія даведаліся ўсе, з задавальненнем былі з'едзены.

 

АМАТАРСКІЯ АБ’ЯДНАННІ ЗАПРАШАЮЦЬ

       Прадаўжаюць сваю работу аматарскія аб’яднанні пры бібліятэках. Прайшоў шэраг мерапрыемстваў рознай напраўленасці. У аматарскім аб’яднанні “Паміж намі жанчынамі” (Навіянкаўская СБ) прайшла вечарына “Свой дом упрыгожу сама”, у аматарскім аб’яднанні “Натхненне” пры Нацкай СБ прайшоў майстар-клас “Нараджэнне букета”.

       Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Кнігалюб” (РДБ) правялі фотаконкурс “Злоўлены за чытаннем”. Дзецям было дадзена заданне зрабіць фотаздымкі чытачоў у самых цікавых, неардынарных сітуацыях. Своеасабліва прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Крынічка” Пагародзенскай СБ. Гэта была экскурсія ў лес, у працэсе якой дзецям было расказана пра птушак, якія насяляюць нашы лясы, і як па іх паводзінах можна ўгадаць надвор’е на бліжэйшы час.

 

ДЗЕНЬ ВЕДАЎ

      Як заўсёды бібліятэкары прынялі актыўны ўдзел у правядзенні Дня ведаў. Нацкая СБ арганізавала для школьнікаў літаратурны вернісаж “Наша школьная краіна”, а Доцішская СБ правяла Дзень ведаў “Які ж гэта цуд – слова, мова твая!”

Паляцкішская ІБ арганізавала свята “Вітаем цябе, верасень! Любім цябе,школа”.

       Дзень ведаў “Адзнакі без мінусаў” правяла Пераганцаўская СБ. Ранішнік “Гучна звіні, наш званочак” быў прпанаваны вучням малодшых класаў у Забалацкай ІБ.

       У Дзень ведаў чытачы Пагародзенскай СБ адправіліся ў “Вандраванне па акіяне Ведаў”. Наведалі загадкавы порт Геаграфія, паўвостраў Грамацеяў, мыс Вясёлых матэматыкаў, востраў Чунга-Чанга, горад Чытайка. Закончылася вандраванне прысягай на вернасць школе і настаўнікам, захавальнікам Ведаў.

     Выстава “Добры дзень, школа!” прыцягвала ўвагу чытачоў Бастунскай ІБ кнігамі пра школу і настаўнікаў, яркімі ілюстрацыямі і кляновым лісцем з вясёлымі вершамі.

 

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

       Тыдзень беларускага пісьменства, насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі, адбыўся ў бібліятэках. Чытачы РДБ прынялі ўдзел у віктарыне “Што? Дзе? Калі?”. Добрыя веды паказалі ў наступных конкурсах, якія праводзіліся ў рамках гэтага мерапрыемства: “Пісьмовыя крыніцы”, “Моўная скарбонка”, “У друкарні”, “Пагуляем у перакладчыкаў”, “Я пісьменнік”.

       Вусны часопіс “Гартаем старонкі мудрасці” прапанавалі вучням 5 класа Радунскай гімназіі бібліятэкары Радунскай ГПБ.

     Пераганцаўская СБ правяла ўрок пазнання “Зоркі беларускай асветы”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Ад славянскіх вытокаў”, на якой былі прадстаўлены матэрыялы аб культурнай спадчыне Беларусі, яе знакамітых асветніках.

       Жырмунская ІБ для малодшых школьнікаў правяла ранішнік “Нібы святло далёкіх зорак”, на якім дзеці знаёміліся з дзейнасцю бедарускіх асветнікаў і друкароў.

                                                                                              

УДАСКАНАЛЬВАЕМ ПРАФЕСІЙНАЕ МАЙСТЭРСТВА

       У ліпені на базе Радунскай ГПБ праведзена школа сельскага бібліятэкара на тэму “Місія бібліятэкі ў сістэме патрыятычнага выхавання насельніцтва”.

     “Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк як аснова захавання нацыянальнай спадчыны” тэма чарговай школы сельскага бібліятэкара, якая адбылася 26 верасня на базе Больцініцкай сельскай бібліятэкі. Бібліятэкар Больцініцкай СБ распавяла сваім калегам аб выкарыстанні краязнаўства ў сваёй рабоце і ў якасці прыкладу паказала электронную прэзентацыю “Ад вытокаў - да вечнага”.

       27 жніўня на базе інтэграванай бібліятэкі аг. Забалаць прайшоў круглы стлол “Сучасныя ідэі папулярызацыі дзіцячай кнігі і чытання”. Бібліятэкар Забалацкай ІБ падзялілася сваімі напрацоўкамі па выхаванню ў дзяцей культуры чытання. У канцы сустрэчы бібліятэкр правяла бенефіс чытача “Ёсць у нас такі чытач”.

Галоўная...