Музей пад адкрытым небам " Беларуская хата - традыцыямі багата"

   Данута Бал, жыхарка аграгарадка Беняконі, як і ўсе вяскоўцы, прывыкла прачынацца рана. На работу спяшацца не трэба, бо ўжо, як кажуць, адпрацавала сваё, але справы ўсё ж ёсць. Работнікі бібліятэкі папрасілі дапамогі ў Дануты Бал расказаць пра жыццё-быццё сялян у даўніну. Жанчына з радасцю адгукнулася. Музейная выстава "Беларуская хата багата традыцыямі",з прадастаўленнем музейных прадметаў,фатаграфій размясцілася на прыступках чытальні пад дахам, бо у надвор'я свае планы — дождж ліў з раніцы. Арганізавала латарэю,цікавая гутарка і чай з самавара сагрэлі ўдзельнікаў мерапрыемства.