Кніжная эспазіцыя "Квітней, красуй, дарагая мая Беларусь"

   Кніжная экспазіцыя "Квітней, красуй, дарагая мая Беларусь" такую назву насіла кніжная экспазіцыя, аформленая ў Радунскай гарпасялковой бібліятэцы напярэдадні Дня Незалежнасці. Было прадстаўлена амаль чатыры дзясяткі кніг: мастацкай, навукова-папулярнай, публіцыстычнай якія змяшчаюць звесткі аб роднай Беларусі, яе гістарычнай і паэтычнай спадчыны, сімволіцы. З кнігамі суседнічалі і прадметы побыту беларусаў. На ганаровым месцы — каравай, які работнікі гэтай установы захавалі яшчэ з свята абласных дажынак.