Дзяржаўная ўстанова культуры

“Воранаўская раённая бібліятэка”

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

 

 

 МЭТАВАЯ ПРАГРАМА

 

“БЫЦЬ ЗДАРОВЫМ – ГЭТА ЗДОРАВА”

па прафілактыцы шкодных звычак і фарміраванню

здаровага ладу жыцця

 

Срок рэалізацыі: 2016 - 2020гг.

 

 

                                                                                                                    ЗАЦВЯРДЖАЮ

                                                                                                                     Дырэктар ДУК “Воранаўская

                                                                                                                     раённая бібліятэка”

                                                                                                                     Т.Р.Сушынская

 

 

 “БЫЦЬ ЗДАРОВЫМ – ГЭТА ЗДОРАВА”

праграма па прафілактыцы шкодных звычак і фарміраванню

здаровага ладу жыцця  на 2016 - 2020гг.

 

Абгрунтаванне Праграмы

         У наш час пытанне пра здароўе і здаровы лад жыцця становіцца ўсё больш актуальным. Сваю частку адказнасці за прапаганду здаровага ладу жыцця і прафілактыку асацыяльных з'яў у грамадстве нясе на сабе і бібліятэка. Дзякуючы разнастайным бібліятэчным мерапрыемствам і інфармацыйнай працы сумесна з сям'ёй, бібліятэка можа фарміраваць устойлівую цікавасць да здаровага ладу жыцця, адрадзіць прэстыж маральных ідэалаў і каштоўнасцяў.

 Галоўная мэта Праграмы

        Павышэнне культуры здаровага ладу жыцця сярод насельніцтвы сродкамі бібліятэчнай дзейнасці.
       Пошук найбольш аптымальных сродкаў захавання і ўмацавання здароўя, барацьба з шкоднымі звычкамі, стварэнне найбольш спрыяльных умоў для фарміравання ў падлеткаў стаўлення да здаровага ладу жыцця, як да аднаго з галоўных шляхоў у дасягненні поспеху.

 Задачы Праграмы 

  • Фарміраванне адносін да здароўя, як да вялікай каштоўнасці дару прыроды.
  • Папулярызацыя літаратуры аб здаровым ладзе жыцця.
  • Далучэнне навучэнцаў і моладзі да мерапрыемстваў па здароваму ладу жыцця.
  • Забеспячэнне поўнай і ўсеагульнай інфармацыяй аб здаровым ладзе жыцця навучэцаў школ, падлеткаў, моладзь, настаўнікаў, бацькоў.
  • Выхаванне ў падлеткаў негатыўнага стаўлення да шкодных звычак.

 Тэрмін рэалізацыі Праграмы

        2016-2020 гг.
        Праграма ўяўляе адзін з пастаянных напрамкаў работы бібліятэк раёна і з’яўляецца комплекснай, прыярытэтнай і доўгатэрміновай.
        Каардынацыю работы па рэалізацыі і Праграмы ажыццяўляе аддзел бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.
        Выканаўцамі праграмы з’яўляюцца філіялы “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка”, “Пераганцаўская сельская бібліятэка”.

 Мэтавая аўдыторыя

Дзеці: дашкольнікі, школьнікі, падлеткі;
Юнацтва: студэнты сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, навучэнцы старэйшых класаў;
Моладзь:
Дарослая аўдыторыя: карыстальнікі бібліятэк, бібліятэкары, прафесіяналы і спецыялісты ў галіне медыцыны.

 Чакаем вынікі рэалізацыі Праграмы:

        Бібліятэка павінна стаць не толькі захавальніцай агульначалавечых каштоўнасцей, але і цэнтрам папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Узмацніць ўзаемадзеянне з органамі мясцовага самакіравання, установамі і арганізацыямі рознай ведамаснай прыналежнасці ў вырашэнні пытанняў здаровага ладу жыцця. Актывізаваць дзейнасці ў бібліятэчных установах раёна па папулярызацыі літаратуры і распаўсюджванні ведаў аб здаровым ладзе жыцця, укараненне новых сучасных форм бібліятэчнай работы з карыстальнікамі.

 Змест Праграмы

Формы і метады рэалізацыі Праграмы

Тэрмін выканання

Выканаўцы

1.Навукова-даследчая дзейнасць

 1.1.Правядзенне даследаванняў з мэтай выяўлення кола чытачоў, якім патрэбна інфармацыя па здаровым ладзе жыцця. Вывучэнне іх запытаў і інтарэсаў.

2016-2017

Філіялы “Бастунская інтэграваная СБ”,

“Пераганцаўская СБ”

1.2.Выяўленне і распаўсюджванне сярод філіялаў станоўчага вопыту і перадавых методык работы па здаровым ладдзе жыцця.

2016-2020

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

1.3.Выяўленне крыніц інфармацыі па здаровым ладзе жыцця ў фондах бібліятэк з мэтай вывучэння яго адпаведнасці запытам і патрэбам чытачоў.

2016-2020

Філіялы “Бастунская інтэграваная СБ”,

“Пераганцаўская СБ”

2.Фарміраванне фонду па профілю Праграмы

 2.1.Выяўленне і набыццё выданняў, афармленне падпіскі на перыядычныя выданні па здаровым ладзе жыцця.

2016-2020

Аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду

2.2..Абагульненне назапашанага матэрыялу, стварэнне і папаўненне матэрыяламі ўжо існуючых тэматычных папак па тэматыцы Праграмы.

2016-2020

Філіялы “Бастунская інтэграваная СБ”,

“Пераганцаўская СБ”

2.3.Стварэнне ўласных электронных рэсурсаў, слайд-аглядаў, выданне буклетаў, брашур, дайджэстаў на аснове публікацый перыядычнага друку і іншых матэрыялаў з фондаў бібліятэк.

2016-2020

Філіялы “Бастунская інтэграваная СБ”,

“Пераганцаўская СБ”

3.Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне Праграмы

3.1. Максімальнае папаўненне новымі матэрыяламі па тэматыцы Праграмы раздзелаў сістэматычнай картатэкі артыкулаў, краязнаўчай картатэкі, электроннай праграмы “Аналітыка”.

2016-2020

Воранаўская раённая бібліятэка, філіялы “Бастунская інтэграваная СБ”, “Пераганцаўская СБ”

3.2.Выкананне даведак аб здаровым ладзе жыцця.

2016-2020

Філіялы “Бастунская інтэграваная СБ”,

“Пераганцаўская СБ”

3.3.Адлюстроўваць дзейнасць бібліятэк па выкананню Праграмы на сайце ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” і асвятляць работу на старонках перыядычнага друку.

2016-2020

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

3.4. Актывізацыя індывідуальнай работы з катэгорыямі чытачоў, якія маюць абмежаванні ў жыццядзейнасці.

2016-2020

Філіялы “Бастунская інтэграваная СБ”,

“Пераганцаўская СБ”

3.5.Падрыхтоўка і правядзенне аглядаў літаратуры па тэматыцы Праграмы.

2016-2020

Філіялы “Бастунская інтэграваная СБ”,

“Пераганцаўская СБ”

3.6. Арганізацыя і правядзенне Дзён інфармацыі, Дзён спецыяліста, выстаў-парад па здаровым ладзе жыцця для розных катэгорый карыстальнікаў.

2016-2020

Філіялы “Бастунская інтэграваная СБ”,

“Пераганцаўская СБ”

3.7.Аказанне метадычнай і практычнай дапамогі бібліятэкам раёна ў арганізацыі інфармацыйна-бібліяграфічнай дзейнасці па выкананню Праграмы.

2016-2020

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

4.Метадычнае забеспячэнне Праграмы

4.1. Правядзенне раённага  семінара для бібліятэчных работнікаў “Работа бібліятэк па фарміраванню здаровага ладу жыцця сярод падлеткаў і моладзі”.

2018

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, філіялы “Бастунская інтэграваная СБ”, “Пераганцаўская СБ”.

4.2.Выдаць зборнік метадычных распрацовак у дапамогу бібліятэкам па здаровым ладзе жыцця.

2018-2020

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

4.3.Абагульненне вопыту работы бібліятэк па здаровым ладзе жыцця.

2020

Аддзел бімбліятэчнага маркетынгу

4.4. Аказанне метадычнай і практычнай дапамогі бібліятэкам па выкананню Праграмы.

2016-2020

Аддзел бібліятіэчнага маркетынгу

4.5.Падвядзенне вынікаў работы па Праграме на круглым стале.

2020

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

5.Інфармацыйна-масавая работа па Праграме

Аформіць цыклы кніжна-ілюстрацыйных выстаў адпаведна памятных дат каляндара:

1сакавіка -  Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам;
7 красавіка - Сусветны дзень здароўя;
20 мая – Сусветны дзень памяці ахвяр ад СНІД;
31 мая – Сусветны дзень без тытуню;
17 лістапада – Міжнародны дзень адмовы ад курэння;
1 снежня – Сусветны дзень прафілактыкі СНІД.

2016-2020

Філіялы “Бастунская інтэграваная СБ”,

“Пераганцаўская СБ”

Арганізаваць мерапрыемствы ў рамках: Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй, Сусветнага дня здароўя, Сусветнага дня без тытуню, Міжнароднаму дню адмовы ад курэння, Сусветнага дня прафілактыкі СНІД.

2016-2020

Філіялы “Бастунская інтэграваная СБ”, “Пераганцаўская СБ”

Гульні, віктарыны:

“Быць здаровым – проста здорава!”,

“Краіна вітаміна”.

 

Філіялы “Бастунская інтэграваная СБ”,“Пераганцаўская СБ”

Урокі, гадзіны здароўя, інфармацыі, шчырай размовы, вусныя часопісы:

“Крок у здаровае жыццё”,

“Твае арыенцір”,

“Образ жизни – только здоровый!”,

“Не адымай у сябе заўтра”,

“Падлетак. Стыль жыцця –здароўе”,

“Наркотыкі – хвароба стагоддзя”,

“ВІЧ/СНІД. Ведаць – значыць жыць!”,

“Не пераступіце мяжу”.

2016-2020

Філіялы “Бастунская інтэграваная СБ”, “Пераганцаўская СБ”

Гутаркі, дыялогі, дыспуты, трэнінгі:

“Алгоголизм - злейший порок человечества”,

“Пяць складаемых здароўя”,

“Сакрэты здаровага харчавання”,

“Быць здаровым вельмі проста, трэба  толькі захацець”,

“СНІД не выбірае — выбіраеце ВЫ”,

“Культура жыцця – культура здароўя”,

“Ад эйфарыі да злачынства - крок”,

“Актыўнасць – шлях да даўгалецця”,

“Прыгажосць і здароўе”.

2016-2020

Філіялы “Бастунская інтэграваная СБ”, “Пераганцаўская СБ”

Анкетаванні:

“Што я ведаю пра здаровы лад жыцця”,

“Твае адносіны  да наркотыкаў і наркаманаў”,

“Твае адносіны да алкаголю і курэння”.

2016-2020

Філіялы “Бастунская інтэграваная СБ”, “Пераганцаўская СБ”

Акцыі:

“Тэрыторыя здароўя”,

“Мой выбар – здароўе”,

“Адмовімся ад курэння назаўсёды!”.

2016-2020

Філіялы “Бастунская інтэграваная СБ”, “Пераганцаўская СБ”