ПАЛАЖЭННЕ 
аб
 раённым    конкурсе на лепшае афармленне краязнаўчых куткоў ў рамках Года малой радзімы

“Тут край мой, выток мой, дарога мая…”

  1. Агульныя палажэнні
    • Гэта палажэнне вызначае парадак правядзення раённага конкурсу на лепшае афармленне краязнаўчых куткоў ў рамках Года малой радзімы “Тут край мой, выток мой, дарога мая…”  (у далейшым - Конкурс).
    • Конкурс праводзіцца ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы.
    • Заснавальнікі Конкурсу: сектар культуры Воранаўскага райвыканкама, дзяржаўная ўстанова культуры “Воранаўская раённая бібліятэка”.
    • Для якаснай арганізацыі і падвядзення вынікаў Конкурсу фарміруецца аргкамітэт і журы.
  1. Мэты і задачы Конкурсу
    • Конкурс праводзіцца з мэтай адраджэння і захавання гістарычнай спадчыны, найбольш поўнае і якаснае накапленне краязнаўчых рэсурсаў у бібліятэках, іх рацыянальнае выкарыстанне для задавальнення інфармацыйных патрэб насельніцтва.
    • Садзейнічанне фарміраванню ў чытачоў прадстаўлення аб гістарычным мінулым і сучаснасці свайго краю, пра асоб, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі, пра ўклад, які ўнеслі жыхары нашай малой радзімы ў гісторыка-культурную спадчыну рэгіёна.
    • Фарміраванне ў падрастаючага пакалення пачуцця яднання, патрыятызму і гонару за сваю малую радзіму.
    • Стварэнне ўмоў для фарміравання маральных, грамадзянскіх і патрыятычных пачуццяў праз вывучэнне гісторыі роднага краю.
    • Актывізацыя краязнаўчай працы ў бібліятэках раёна, заахвочванне самастойна займацца даследчымі працамі па краязнаўству.
    • Арганізацыя правядзення вольнага часу насельніцтву.
  1. Тэрмін правядзення і ўдзельнікі Конкурсу
    • Конкурс праводзіцца з 1 лютага да 20 снежня 2019 года.
    • Удзельнікамі Конкурсу з’яўляюцца публічныя бібліятэкі ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”
  1. Арганізацыя і парадак правядзення
    • Работа  па арганізацыі і правядзенню Конкурсу ўскладаецца на супрацоўнікоў аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”. 
    • Мова Конкурса — беларуская;
    • Адметнасць, непаўторнасць, навацыйнасць, рэгіянальны каларыт;
    • Мастацкі ўзровень, арыгінальнасць сюжэту і кампазіцыі, інфарматыўнасць;
    • Выкарыстанне краязнаўчых матэрыялаў, матэрыялаў вуснай гісторыі (успаміны старажылаў–удзельнікаў апісаных падзей);
    • Своеасаблівасць аўтарскага рашэння;
    • Глыбокае раскрыццё тэмы,  поўнасць выкладу матэрыялу;
    • Выкарыстанне нетрадыцыйных формаў падачы матэрыялу;
    • Адпаведнасць чытацкаму прызначэнню;
    • Якасць афармлення выставы (каляровае выкананне, памер шрыфта (зручнасць для чытання), фон (колер, яркасць, спалучальнасць з тэкстам), ілюстрацыі (ўспрыманне для вачэй);
    • Лагічнасць структуры і ёмістасць ўтрымання (структура выставы, павінна складацца з раздзелаў, суправаджацца цытатамі, зваротам да чытача, ілюстрацыйным матэрыялам;
    • Ступень раскрыцця зместу дакументаў: правільнасць бібліяграфічнага апісання дакументаў, анатацый.
    • На разгляд журы падаюцца наглядныя матэрыялы (альбомы)
  1. Падвядзенне вынікаў Конкурсу, узнагароджванне.
  • Вынікі Конкурсу падводзяцца 20 снежня 2019 года на пасяджэнні журы і афармляюцца пратаколам. Рашэнне журы канчатковае і не пераглядаецца. Вызначаюцца пераможцы за першае, другое, трэцяе месца.
    Выпіска з пратакола  размяшчаецца на сайце ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” (voronovocbs.by).
  • Пераможцы Конкурсу будуць абвешчаны 27 снежня 2019 года на нарадзе па выніках работы і ўзнагароджваюцца дыпломамі ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” і прызамі.
  1. Фінансаванне Конкурсу
    • Фінансаванне Конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў эканоміі фонда аплаты працы (дыпломы, рамкі, прызы).

 СКЛАД

журы раённага    конкурсу на лепшае афармленне краязнаўчых куткоў ў рамках Года малой радзімы

“Тут край мой, выток мой, дарога мая…”

  1. Сушынская Т.Р. - дырэктар ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”, старшыня журы.
  2. Адамоніс А.У., галоўны спецыяліст сектара культуры Воранаўскага райвыканкама, намеснік старшыні журы.
  3. Фурман Л.І., метадыст І катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынгу, сакратар журы. 

Члены журы:

  1. Вазбановіч Т.З., намеснік дырэктара ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”, член журы.
  2. Васюкевіч З.Г., бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу, член журы.
  3. Кузьміцкая В.Ч., загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Воранаўскай раённай бібліятэкі, член журы.
  4. Юрго В.М., загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”, член журы.