ПАЛАЖЭННЕ 

аб  раённым    конкурсе  сярод  публічных бібліятэк

ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”
на лепшы артыкул аб бібліятэчнай дзейнасці ў сродках масавай інфармацыі “Знаёмцеся, гэта мая бібліятэка!”.

  1. Агульныя палажэнні
        Раённы конкурс на лепшы артыкул аб бібліятэчнай дзейнасці ў сродках масавай інфармацыі “Знаёмцеся, гэта мая бібліятэка!” (далей - Конкурс) праводзіцца дзяржаўнай установай культуры “Воранаўская раённая бібліятэка”  па ініцыятыве супрацоўнікаў аддзела бібліятэчнага маркетынгу пры падтрымцы дырэктара ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.
  1. Мэты і задачы Конкурсу
    • Папулярызацыя сваёй дзейнасці і асвятленне асноўных мерапрыемстваў і падзей якія адбываюцца ў бібліятэках у друкаваных і Інтэрнэт - СМІ, сацыяльных сетках.
    • Адлюстраванне найболей важных кірункаў, праблем і перспектыў развіцця бібліятэкі.
    • Павышэнне аўтарытэту бібліятэк сярод насельніцтва.
    • Умацаванне і развіццё ўзаемадзеяння бібліятэк са СМІ.
  1. Тэрмін правядзення і ўдзельнікі Конкурсу
    • Конкурс разлічаны на 2019 год і праводзіцца з 1 лютага да 20  снежня 2019 года
    • Удзельнікамі Конкурсу з’яўляюцца ўсе публічныя бібліятэкі і аддзелы ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”, а таксама карыстальнікі бібліятэк.  
  1. Умовы правядзення Конкурсу :
    • Асновай для матэрыялаў, прадстаўленых на Конкурс, павінны паслужыць факты, падзеі, пэўныя мерапрыемствы і дзеянні, якія тычацца культурнага жыцця бібліятэк раёна.
    • Прадстаўленыя на Конкурс матэрыялы (артыкулы, аглядныя матэрыялы, рэпартажы, нарысы, фотаздымкі і г.д.) павінны адказваць наступным крытэрыям:
  • адпаведнасць матэрыялаў абвешчаным мэтам Конкурсу;
  • актуальнасць і значнасць матэрыялаў;
  • выразнасць, дакладнасць і мастацкае афармленне;
  • аргументаванасць і глыбіня раскрыцця тэмы.
    • Матэрыялы накіроўваюцца не пазней 20 снежня 2019 года ў аддзел бібліятэчнага маркетынгу.
  1. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў Конкурсу
    • Вынікі Конкурсу падводзяцца 20 снежня 2019 года на пасяджэнні журы і афармляюцца пратаколам. Рашэнне журы канчатковае і не пераглядаецца. Вызначаюцца пераможцы за першае, другое, трэцяе месца.

       Выпіска з пратакола размяшчаецца на сайце ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” htt://voronovocds.by

  • Пераможцы Конкурсу будуць абвешчаны 27 снежня на нарадзе па выніках работы 2019 года і ўзнагароджваюцца дыпломамі ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” і прызамі.
  1. Фінансаванне Конкурсу
    • Фінансаванне Конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў эканоміі фонда аплаты працы (дыпломы, прызы, рамкі).
  1. Склад журы
  2. Адамоніс А.У. —  галоўны спецыяліст сектара культуры Воранаўскага райвыканкама, член журы.
  3. Сушынская Т.Р. — дырэктар ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”, старшыня журы.
  4. Вазбановіч Т.З. — намеснік дырэктара ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”, член журы.
  5. Юрго В.М. — загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”, член журы.
  6. Фурман Л.І. – метадыст І катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”, член журы.