ІНСТРУКЦЫЯ

аб парадку арганізацыі  і правядзення

раённага конкурсу сярод публічных бібліятэк

ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”

ІБЛІЯТЭКА ГОДА"

 

Мэты  Конкурсу

           Раённы конкурс “Бібліятэка года” (далей - Конкурс) праводзіцца з мэтай павышэння якасці інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва, актывізацыі дзейнасці бібліятэк як інфармацыйна-адукацыйна-культурных цэнтраў мясцовасці, абагульнення і распаўсюджвання станоўчага вопыту работы, стымулявання працы работнікаў публічных бібліятэк Воранаўскага раёна.

 Арганізатары Конкурсу

          Арганізатарамі Конкурсу з’яўляюцца сектар культуры Воранаўскага райвыканкама і ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

 Тэрмін правядзення і ўдзельнікі Конкурсу

          Конкурс праводзіцца з 1 сакавіка па 31 снежня 2020 года.

          Удзельнікамі Конкурсу з’яўляюцца публічныя бібліятэкі ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

 Умовы Конкурсу

          Конкурс праводзіцца па намінацыях:

  • “Сельская бібліятэка года”;
  • “Раённая, гарпасялковая, дзіцячая бібліятэка года”.

 Крытэрыі ацэнкі работы бібліятэкі:

  • выкананне асноўных планавых паказчыкаў работы бібліятэкі, мерапрыемстваў дзяржаўных праграм;
  • правядзенне сацыякультурных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне адукацыйнага ўзроўню і духоўнае развіццё насельніцтва;
  • рэалізацыя творчых праектаў і праграм сумесна з грамадскімі арганізацыямі раёна, мясцовасці, дзяржаўнымі ўстановамі і інш.;
  • краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі;
  • стварэнне спрыяльных умоў для задавальнення інфармацыйных, адукацыйных і культурных патрэб наведвальнікаў бібліятэкі (стан матэрыяльна-тэхнічнай базы, прылягаючай тэрыторыі);
  • прыцягненне пазабюджэтных крыніц фінансавання;
  • арганізацыя нестацыянарнага бібліятэчнага абслугоўвання;
  • работа аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах;
  • адметнасць, непаўторнасць, навацыйнасць, рэгіянальны каларыт;
  • асвятленне работы ў сродках масавай інфармацыі (рэспубліканскі, абласны, раённы ўзроўні).

 На разгляд журы падаюцца:

  • копіі публікацый у сродках масавай інфармацыі, водгукаў карыстальнікаў і г.д.;
  • наглядныя матэрыялы (альбомы, фотаздымкі, аўдыя- і відэазапісы, творчыя працы).

 Падвядзенне вынікаў ўзнагароджванне пераможцаў

        Конкурсныя матэрыялы падаюцца ў ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” да 15 студзеня наступнага за справаздачным года.

       Вынікі Конкурсу падводзяцца не пазней за 31 студзеня наступнага за справаздачным года на пасяджэнні журы (дадатак 1) і афармляюцца пратаколам. Выпіска з пратакола размяшчаецца на сайце ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” (http://voronovocbs.by).

       Па кожнай намінацыі вызначаецца адзін пераможца (першае месца). Журы мае права  прысудзіць два дыпломы ў адной намінацыі (пры адсутнасці пераможца ў  іншай).

       Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі сектара культуры Воранаўскага  райвыканкама і прызамі.

 Фінансаванне Конкурсу

           Фінансаванне Конкурсу ажыццяўляецца за кошт пазабюджэтных сродкаў (набыццё прызоў, дыпломаў і фотарамак для афармлення дыпломаў).

 

СКЛАД

журы раённага конкурсу

сярод публічных бібліятэк ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”

"БІБЛІЯТЭКА ГОДА"

 

          Гагарын Г.М. – загадчык сектарам культуры Воранаўскага райвыканкама.
          Камінская Н.В. – намеснік дырэктара ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

    Юрго В.М. – загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” 

 Члены журы:

      Барбаровіч А.М. – галоўны спецыяліст сектара культуры  Воранаўскага райвыканкама. 
     Блажэвіч Т.У. – бібліёграф І катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі  ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.
   Васюкевіч З.Г.- бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.
   Фурман Л.І. – метадыст І катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.