ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку арганізацыі і правядзення раённага конкурсу сярод публічных бібліятэк ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” “Мой утульны чысты дворык” (па добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі). Мэты Конкурсу Раённы конкурс “Мой утульны чысты дворык” (далей - Конкурс) праводзіцца з мэтай павышэння ўзроўню добраўпарадкаванасці, камфортнасці, эстэтычнага і экалагічнага стану тэрыторый, прылеглых да бібліятэк. Арганізатары конкурсу Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца сектар культуры Воранаўскага райвыканкама і ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”. Тэрмін правядзення і ўдзельнікі Конкурсу Конкурс праводзіцца з 1 сакавіка па 31 кастрычніка 2020 года. Умовы Конкурсу Конкурс праводзіцца па намінацыях: “Лепшы бібліятэчны дворык”; “Лепшы бібліятэчны кветнік / клумба”; “Лепшы праект па афармленні тэрыторыі ў сувязі з сезоннымі асаблівасцямі арганізацыі летняга чытання”; “Лепшы вопыт карпаратыўнага ўзаемадзеяння” (карпаратыўнае ўзаемадзеянне бібліятэк з органамі ўлады, сябрамі бібліятэк, чытачамі)”. Крытэрыі ацэнкі работы бібліятэкі:
На разгляд журы падаюцца:
Падвядзенне вынікаў ўзнагароджванне пераможцаў Конкурсныя матэрыялы падаюцца ў ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” да 30 кастрычніка 2020 года. Фінансаванне Конкурсу Фінансаванне Конкурсу ажыццяўляецца за кошт пазабюджэтных сродкаў (набыццё прызоў, дыпломаў і фотарамак для афармлення дыпломаў). СКЛАД журы раённага конкурсу сярод публічных бібліятэк ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” “Мой утульны чысты дворык” (па добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі) Гагарын Г.М. – загадчык сектарам культуры Воранаўскага райвыканкама. Камінская Н.В. – намеснік дырэктара ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”. Юрго В.М. – загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” . Члены журы: Барбаровіч А.М. – галоўны спецыяліст сектара культуры Воранаўскага райвыканкама. Васюкевіч З.Г.- бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”. Гайдзіс Л.П. - загадчык аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”. Кузьміцкая В.Ч., - загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”. Фурман Л.І. – метадыст І катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.
|