|
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар ДУК “Воранаўская
раённая бібліятэка”
Н.В.Камінская
ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку арганізацыі і правядзенні
районнага конкурсу самаробнай лялькі
“Героі кніжных старонак”
- Дадзеная інструкцыя вызначае парадак арганізацыі і правядзення районнага конкурсу самаробнай лялькі “Героі кніжных старонак” (далее Конкурс).
- Арганізатарам Конкурсу з’яўляецца аддзел бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.
- Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі кнігі і чытання праз творчасць і фантазію; развіцця і падтрымкі навыкаў асоб, якія захапляюцца літаратурна-мастацкай творчасцю і выяўленчым мастацтвам; стымулявання і стварэння ўмоў для рэалізацыі творчай актыўнасці сярод насельніцтва Воранаўскага раёна.
- Задачамі Конкурсу з’яўляюцца:
- папулярызацыя кнігі і чытання;
- садзейнічанне фарміраванню агульнай культуры і мастацка-эстэтычнага густу сярод розных катэгорый людзей;
- стымуляванне творчай актыўнасці.
- Удзельнікамі Конкурсу з’яўляюцца ўсе публічныя бібліятэкі ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”, а таксама чытачы бібліятэк.
- Конкурс праводзіцца з 1 лютага да 1 мая 2022 года.
- Конкурс паводзіцца па наступных намінацыях:
- “Героі твораў народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа;
- “Героі сусветнай літаратуры”;
- “Героі казак”;
- “Героі твораў розных нацыянальнасцей”.
- Асноўныя крытэрыі ацэнкі творчых работ:
- арыгінальнасць ідэі, самабытнасць мастацкага ўвасаблення;
- разнастайнасць тэхнікі выканання і выкарыстаных для афармлення матэрыялаў;
- акуратнасць і майстэрства выкананне;
- адпаведнасць вызначанай намінацыі.
- Для удзелу у Конкурсе неабходна накіраваць заяўку па форме (Дадатак 1).
- Патрабаванні да конкурсных работ: творчыя працы павінны быць выкананы ў ручную з выкарыстаннем фабрычных нарыхтовак і іншых тэхнічных прыстасаванняў і могуць быць прадстаўлены ў выглядзе асобнай лялькі ці кампазіцыйных сцэн літаратурных твораў з прымяненнем любога матэрыялу і ў рознай тэхніцы.
- Творчыя працы, прадстаўленыя на Конкурс павінны ўключаць:
- самаробную літаратурную ляльку ці кампазіцыю;
- замацаваны надпіс з надрукаванай інфармацыяй (шрыфт друку “Times New Roman” 14 pt, чорным колерам на белай паперы; памер этыкеткі 10 см. х 6 см.):
- назва героя, твора аўтара, па якім зроблена творчая праца;
- прозвішча, імя і імя па бацьку ўдзельніка Конкурсу (ці аўтарскага калектыва).
- Конкурсныя работы аўтарам не вяртаюцца (будуць выкарыстоўвацца ў якасці выставачнага матэрыялу падчас мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю кнігі і чытання, краязнаўчай дзейнасці, а таксама да юбілеяў пісьменнікаў, дзеячаў культуры і г.д.).
- Конкурсныя матэрыялы неабходна падаць да 1 мая 2022 года ў аддзел бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Варанаўская раённая бібліятэка”.
- Для падвядзення вынікаў Конкурсу складаецца журы .
- Вынікі Конкурсу падводзяцца на пасяджэнні журы да 05 мая і афармляюцца пратаколам. Рашэнне журы канчатковае і не пераглядаецца. Інфармацыя аб выніках конкурсу размяшчаецца на сайце ДУК “Варанаўская раённая бібліятэка”.
- Вызначаюцца пераможцы ў кожнай намінацыі і яны ўзнагароджваюцца Дыпломамі і грашовымі прэміямі (у памеры адной базавай велічыні).
|
| |