ЗАЦВЯРДЖАЮ Дырэктар ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” ________________Н.В.Камінская
ПАЛАЖЭННЕ анлайн-праекта ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” “Крочым родным краем, старонкі гісторыі збіраем” Назва анлайн-праекта: “Крочым родным краем, старонкі гісторыі збіраем” Актуальнасць праекта: Галоўная мэта выхавання грамадзяніна любой краіны – фарміраванне грамадзяніна-патрыёта. Без гэтага немагчыма існаванне самой дзяржавы. Асаблівае значэнне ў справе выхавання грамадзянскіх якасцей належыць краязнаўству. Звесткі пра родны край блізкія і зразумелыя, таму працэс засваення гісторыі края становіцца больш лёгкім і зразумелым. Краязнаўчы падыход дазваляе накіраваць чытачоў ад блізкіх, даступных непасрэднаму назіранню фактаў і з’яў, да глыбокіх вывадаў і абагульненняў гістарычнай навукі, гэта значыць, арганізаваць працэс пазнання найбольш натуральным і даступным шляхам. Воранаўскі край мае адметную прыроду, самабытную культуру, багатае мінулае, якое неабходна вывучаць і зберагаць для будучых пакаленняў шляхам развіцця краязнаўчай дзейнасці. Мэта праекта: - Дапамога карыстальнікам бібліятэкі ў асэнсаванні спадчыны мінулага: пашырэнне дзейнасці бібліятэкі ў напрамку адраджэння каляндарна-абрадавых свят, у асваенні традыцый, звычаяў, абрадаў, музычнай і вуснай народнай творчасці, выхаванне цікавасці да беларускай культуры і мовы, развіцце творчых здольнасцей; садзейнічанне вывучэнню гісторыі роднага краю, фарміраванню патрыятычных пачуццяў і свядомасці ў чытачоў на краязнаўчым матэрыяле. Задачы праекта: - пошук, сістэматызацыя і захаванне духоўнай, культурнай спадчыны, далучэнне насельніцтва да яе ўспрымання; - адраджэнне самабытнай нацыянальнай культуры, укараненне ў быт нацыянальных свят і абрадаў, папулярызацыя літаратуры аб родным краі; - пашырэнне ведаў жыхароў зоны абслугоўвання і чытачоў бібліятэкі аб гісторыі роднага краю, далучэнне іх да пошукавай дзейнасці; - ажыццяўленне акцый па збору і назапашванню краязнаўчых матэрыялаў. Мэтавая аўдыторыя: Падлеткі, моладзь, жыхары вёсак Нача, Бастуны, Місявічы. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2022 год Чакаемыя вынікі рэалізацыі праекту: У краязнаўчых справах вельмі важна не толькі збіранне інфармацыі ці рэчаў, а іх сістэматызацыя, аналіз, параўнанне з агульнымі працэсамі ў гісторыі Айчыны і Сусветнай гісторыі, выяўленне агульнага і спецыфічнага. Адсюль мы выходзім на разуменне таго, у чым унікальнасць таго куточка зямлі, на якім мы жывем, чым тлумачыцца яго спецыфіка і непаўторнасць. Рэалізацыя мерапрыемстваў, прадугледжаных праектам, дазволіць узмацніць інтарэс карыстальнікаў да старажытных каляндарна-абрадавых свят, далучыцца да добрых, прыгожых, карысных традыцый сваіх продкаў. Вынік дадзенага праекта – станаўленне бібліятэчнай установы як цэнтра маральных, духоўных, культурных зносін, цэнтра адраджэння нацыянальнай культуры і традыцый Воранаўшчыны. У выніку праекта: - будуць створаны відэаролікі, віртуальныя падарожжа па мясцінах роднага краю; - ацыфроўка краязнаўчай картатэкі; - папоўнены фонды бібліятэкі згодна тэмы праекта; - падрыхтаваны цыклы публікацый у перыядычным друку па выніках работы. |