Дзяржаўная ўстанова культуры
“Воранаўская раённая бібліятэка”
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
МЭТАВАЯ ПРАГРАМА
“НА ШЛЯХУ ДА ДУХОЎНАСЦІ”
праграма па фарміраванню духоўных і маральна-этычных каштоўнасцяў
на 2021 - 2025 гг.
Абгрунтаванне Праграмы
На сённяшні дзень у краіне захоўваецца становішча, абумоўленае крызіснымі з’явамі ў духоўна-маральнай і сацыякультурнай сферах грамадства. Штогод узрастае колькасць самагубстваў, узровень ужывання наркотыкаў і алкаголю сярод падлеткаў, павялічваецца колькасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Моладзь перажывае духоўна-маральны крызіс. Змены ў сацыяльным жыцці краіны робяць асабліва актуальнымі праблемы духоўнасці, маралі, этыкі.
Бібліятэкі адыгрываюць важную ролю ў фарміраванні духоўна-маральнага патэнцыялу грамадства. Усім уласцівым ім інструментарыем яны садзейнічаюць развіццю сацыяльнай кампетэнцыі карыстальнікаў, выхоўваюць праз кнігу і чытанне культурныя нормы і каштоўнасці ў маладога пакалення, а таксама забяспечваюць інфармацыйную падтрымку працэсу навучання і станаўлення асобы.
Рэалізацыя дадзенай Праграмы будзе садзейнічаць пераадоленню крызісных з’яў у сацыяльнай сферы, а таксама стабілізацыі духоўна-маральнай сітуацыі ў сям’і і забеспячэнню пераемнасці выхаваўчых мерапрыемстваў.
Галоўная мэта Праграмы
Выхаванне духоўнай культуры насельніцтва рэгіёна, фарміраванне духоўна-маральнай і сацыякультурна-развітой асобы праз асэнсаванне літаратуры ў пераламленні ад актуальных праблем сучаснасці.
Задачы Праграмы
- Арганізацыя сістэмы інфармацыйнай падтрымкі бесперапыннай духоўна-маральнай і сацыякультурнай асветы і масавага распаўсюджвання ведаў у дапамогу духоўнаму развіццю асобы.
- Выхаванне талерантнасці, маральных адносін да розных сацыяльных слаёў насельніцтва.
- Укараненне ў практыку работы бібліятэк інавацыйных форм і метадаў духоўна-асветніцкай дзейнасці.
- Камплектаванне бібліятэчных фондаў духоўнай літаратурай на традыцыйных і электронных носьбітах.
- Выхаванне ў грамадства цярпімасці і павагі да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, павагі да ўзросту і жыццёвага вопыту старэйшага пакалення.
- Выхаванне здаровага ладу жыцця, здольнасці супрацьстаяць негатыўным сацыяльным працэсам.
- Арганізацыя сумесных паездак і экскурсій да гісторыка-культурных помнікаў і духоўных святыняў Беларусі.
- Арганізацыя выстаў, праглядаў, прэзентацый духоўнай літаратуры, прысвечаных святам і памятным датам.
Тэрмін рэалізацыі Праграмы
2021-2025гг.
Праграма ўяўляе адзін з пастаянных напрамкаў работы бібліятэк раёна і з’яўляецца комплекснай, прыярытэтнай і доўгатэрміновай.
Каардынацыю работы па рэалізацыі і Праграмы ажыццяўляе аддзел бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.
Выканаўцамі Праграмы з’яўляюцца філіял “Тракельская сельская бібліятэка”.
Мэтавая аўдыторыя
Дзеці: дашкольнікі, школьнікі, падлеткі;
Юнацтва: студэнты сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, навучэнцы старэйшых класаў;
Моладзь;
Дарослая аўдыторыя: карыстальнікі бібліятэк, бібліятэкары, прафесіяналы і спецыялісты ў галіне духоўна-маральнага выхавання.
Чакаем вынікі рэалізацыі Праграмы:
Бібліятэка павінна стаць не толькі захавальніцай агульначалавечых каштоўнасцей, але і цэнтрам духоўнага выхавання. Садзейнічаць фарміраванню духоўнай культуры і грамадзянскай пазіцыі маладога пакалення, духоўнаму асваенню разнастайнымі катэгорыямі насельніцтва беларускуай нацыянальнай культуры, беларускай гісторыі і літаратуры, абуджэнне цікавасці да чытання духоўнай літаратуры.
Змест Праграмы
Формы і метады рэалізацыі Праграмы |
Тэрмін выканання |
Выканаўцы |
1.Навукова-даследчая дзейнасць |
||
1.1.Правядзенне даследаванняў з мэтай выяўлення кола чытачоў, якім патрэбна інфармацыя па духоўна-маральнаму выхаванню. Вывучэнне іх запытаў і інтарэсаў. |
2021-2022 |
Філіял “Тракельская СБ”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі |
1.2.Выяўленне і распаўсюджванне сярод філіялаў станоўчага вопыту і перадавых методык работы па духоўна-маральнаму выхаванню насельніцтва. |
2021-2025 |
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу |
1.3. Выяўленне крыніц інфармацыі духоўна-маральнага зместу ў фондах бібліятэк з мэтай вывучэння яго адпаведнасці запытам і патрэбам чытачам. |
2021-2025 |
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, філіял“Тракельская СБ”, аддзел абслугоўвання і інфаомацыі |
2.Фарміраванне фонду па профілю Праграмы |
||
2.1. Выяўленне і набыццё выданняў духоўна-маральнага характару. |
2021-2025 |
Аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду |
2.2. Афармленне падпіскі на перыядычныя выданні духоўна-маральнага зместу. |
2021-2025 |
Аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду |
2.3. Абагульненне назапашанага матэрыялу, стварэнне і папаўненне матэрыяламі ўжо існуючых тэматычных папак па тэматыцы Праграмы. |
2021-2025 |
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу |
2.4. Стварэнне ўласных электронных рэсурсаў, слайд-аглядаў, выданне буклетаў, брашур, дайджэстаў на аснове публікацый перыядычнага друку і іншых матэрыялаў з фондаў бібліятэк. |
2021-2025 |
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, філіял“Тракельская СБ”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі |
3.Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне Праграмы |
||
3.1. Максімальнае папаўненне новымі матэрыяламі па тэматыцы Праграмы раздзелаў сістэматычнай картатэкі артыкулаў, краязнаўчай картатэкі, электроннай праграмы “Аналітыка” |
2021-2025 |
Воранаўская раённая бібліятэка, філіял “Тракельская СБ”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі |
3.2.Выкананне даведак духоўна-маральнай тэматыкі. |
2021-2025 |
Філіял“Тракельская СБ”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі |
3.3. Адлюстроўваць дзейнасць бібліятэк па выкананню Праграмы на сайце ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” |
2021-2025 |
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу |
3.5. Асвятленне работы бібліятэк у рамках Праграмы на старонках перыядычнага друку. |
2021-2025 |
Філіял“Тракельская СБ”, аддзел абслугоўвання і іфармацыі |
3.6. Падрыхтоўка і правядзенне аглядаў літаратуры па тэматыцы Праграмы. |
2021-2025 |
Філіял “Тракельская СБ”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі |
Арганізацыя і правядзенне Дзён інфармацыі: “Да дабра праз кнігу”, “К душе своей найди дорогу”. |
2021-2025 |
Філіял“Тракельская СБ”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі |
3.7. Аказанне метадычнай і практычнай дапамогі бібліятэкам раёна ў арганізацыі інфармацыйна-бібліяграфічнай дзейнасці па выкананню Праграмы. |
2021-2025 |
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, аддзел абслугоўвання і інфармацыі |
Метадычнае забеспячэнне Праграмы |
||
4.1. Правядзенне раённага семінара для бібліятэчных работнікаў "Дзейнасць бібліятэк па духоўна- маральнай асвеце і выхаванню на сучасным этапе: новыя задачы і новыя магчымасці"." |
2025 |
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
|
4.2. Правядзенне Дзён прафесійных ведаў для работнікаў бібліятэк “Духоўна-маральнае выхаванне: традыцыі і навацыі ў бібліятэчнай практыцы”. |
2022-2025 |
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу |
4.3. Абагульненне вопыту работы бібліятэк сістэмы па духоўна-маральнаму выхаванню. |
2025 |
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу |
4.4. Аказанне метадычнай і практычнай дапамогі бібліятэкам сістэмы па выкананню Праграмы. |
2021-2025
|
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу |
4.5. Падвядзенне вынікаў работы па Праграме на круглым стале.
|
2025 |
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу |
5.Інфармацыйна-масавая работа па Праграме |
||
Аформіць цыкл кніжна-ілюстрацыйных выстаў: “Скарбы духоўнай мудрасці”, “Прапануе Экзархат”, “Шануючы продкаў, думаючы пра нашчадкаў” |
2021-2025 |
Філіял “Тракельская СБ”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі |
Арганізацыя сустрэч са святарамі: “Верыць – значыць жыць”, “Дарога к храму”, “Вера ў маім сэрцы”. |
2021-2025 |
Філіял “Тракельская СБ”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі |
Гучныя чытанні мастацкіх рэлігійных твораў: “Добрыя гісторыі для маленькіх дзяцей”, “Давайце чытаць разам”, “Духоўная кніга – крыніца вялікай мудрасці”, “Ты не адзін, калі ёсць кніга”, “Духовные чтения для сердца и разума”. |
2021-2025 |
Філіял “Тракельская СБ”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі |
Урокі духоўнай культуры, дабрыні, міласэрнасці, этыкету: “Вытокі духоўнасці і дабрыні” “Передай доброту по кругу” “Пасеем ў сэрцы больш дабрыні “Крыніца духоўнасці” “Школьны этыкет для маленькіх разумнікаў!” “Пачуць сэрца чалавека” , “Божае слова – крыніца надзеі”, “У пошуку духоўных каштоўнасцяў”, “Душы маёй чароўны свет”. |
2021-2025 |
Філіял “Тракельская СБ”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі |
Духоўныя і пазнавальныя гутаркі: “Духовные ценности семьи: доброта и милосердия”, “Милосердие в наших душах и сердцах”, “Духоўная повязь часоў”, “Духовные ценности семьи: доброта и милосердия”. |
2016-2020 |
Філіялы “Тракельская СБ”, “Воранаўская ДБ” |
Гадзіны цікавай размовы, гадзіны шчырай размовы: “Біблія – кніга, адкрытая для ўсіх”, “Дзіцячая Біблія”, “Каляды: як гэта было” “Жыццё, адданае Богу” “И свет духовности не гаснет” |
2021-2025 |
Філіял “Тракельская СБ”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі |
Конкурсы малюнкаў: “Я малюю божы свет” “Под чистым снегом Рождества”. |
2021-2025 |
Філіял “Тракельская СБ”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі |
Дні наведвання пажылых людзей і інвалідаў на даму: “Агарнуць цяплом і ласкай”, “ От милосердия к доброте” |
2021-2025 |
Філіял “Тракельская СБ”, аддзел абслугоўвання і нфармацыі |
Гутаркі-дыялогі, дыскусіі: “Усе мы браты і сёстры”, “Мой Бог – моя совесть”. “О простых нормах морали”. |
2021-2025 |
Філіял “Тракельская СБ”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі |
Складальнік Праграмы
Метадыст 1 кат. аддзела бібліятэчнага маркетынгу
Л.І.Фурман