Дзяржаўная ўстанова культуры

“Воранаўская раённая бібліятэка”

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

 

 

 МЭТАВАЯ ПРАГРАМА

 

“СЯМ’Я І КНІГА - ЧЫТАЕМ РАЗАМ”

па фарміраванню і ўмацаванню

традыцый сямейнага чытання

 

Срок рэалізацыі: 2016 - 2020гг.

 

 “СЯМ’Я І КНІГА - ЧЫТАЕМ РАЗАМ”

праграма па фарміраванню і ўмацаванню

традыцый сямейнага чытання

на 2016 - 2020гг.

 Абгрунтаванне Праграмы

        У наш час інтарэс да праблем сям’і пастаянна расце. І гэта заканамерна, бо менавіта ў сям’і падрастае і выхоўваецца пакаленне, якому належыць заўтрашні дзень, ад якога залежыць дабрабыт і працвітанне ўсяго грамадства.
        Сям’я… . Яна стаіць не толькі ля вытокаў чалавечага жыцця. У сям’і закладваецца “падмурак” чалавечай асобы, паняцці дабра і зла, прыгажосці і любові да ўсяго жывога, адносіны да Радзімы, да працы.   
        Бібліятэкі раёна паспяхова выконваюць задачу па арганізацыі сямейнага адпачынку, забяспечваюць бацькоў аператыўнай інфармацыяй па пытаннях выхавання дзяцей, раскрыцця іх здольнасцей.

 Галоўная мэта Праграмы

        Адраджэнне традыцый сямейнага чытання, далучэнне дзяцей і бацькоў да сумеснага чытання, развіццё творчых здольнасцей, арганізацыя вольнага часу, фарміраванне захаплення да чытання, як прынцыповай жыццёвай пазіцыі, фарміраванне паняцця пра чалавечыя каштоўнасці для ўмацавання сучаснай сям’і выхавання дастойнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

 Задачы Праграмы 

  • Вывучэнне інфармацыйных запатрабаванняў чытачоў па пытаннях сямейнага чытання.
  • Каардынацыя дзейнасці з школамі, установамі дадатковай адукацыі,  дзіцячымі садамі.
  • Выкарыстанне ўсіх актыўных бібліятэчна-бібліяграфічных форм і метадаў работы ў арганізацыі сямейнага адпачынку.
  • Вывучэнне і ўкараненне перадавога бібліятэчнага вопыту работы, развіццё і інтэнсіфікацыя сістэмы прафесіянальных камунікацый для абмену  ідэямі і вопытам па пытаннях сямейнага чытання.
  • Выхоўваць у дзяцей i бацькоў любоў да сям'i, сваiх блiзкiх, патрыятычныя пачуццi.

 Тэрмін рэалізацыі Праграмы

        2016-2020гг.

        Праграма ўяўляе адзін з пастаянных напрамкаў работы бібліятэк раёна і з’яўляецца комплекснай, прыярытэтнай і доўгатэрміновай.

        Каардынацыю работы па рэалізацыі і Праграмы ажыццяўляе аддзел бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

        Выканаўцамі Праграмы з’яўляюцца філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”.

 Мэтавая аўдыторыя

Дзеці: дашкольнікі, школьнікі, падлеткі;

Юнацтва: студэнты сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, навучэнцы старэйшых класаў;

Моладзь:

Дарослая аўдыторыя: карыстальнікі бібліятэк, бібліятэкары, прафесіяналы і спецыялісты ў галіне сямейнага выхавання.

 Чакаем вынікі рэалізацыі Праграмы:

        Бібліятэка павінна стаць не толькі захавальніцай агульначалавечых каштоўнасцей, але і цэнтрам сямейнага выхавання. Узмацніць ўзаемадзеянне з органамі мясцовага самакіравання, установамі і арганізацыямі рознай ведамаснай прыналежнасці ў вырашэнні пытанняў сямейнага выхавання. Актывізаваць дзейнасць ў бібліятэчных установах раёна па папулярызацыі літаратуры і распаўсюджванні ведаў сямейнай накіраванасці, укараненне новых сучасных форм бібліятэчнай работы з карыстальнікамі.

 Змест Праграмы

Формы і метады рэалізацыі Праграмы

Тэрмін выканання

Выканаўцы

1.Навукова-даследчая дзейнасць

 1.1.Правядзенне даследаванняў з мэтай выяўлення кола чытачоў, якім патрэбна інфармацыя па сямейнаму выхаванню. Вывучэнне іх запытаў і інтарэсаў.

2016-2017

Філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

1.2.Выяўленне і распаўсюджванне сярод філіялаў станоўчага вопыту і перадавых методык работы па сямейнаму выхаванню насельніцтва.

2016-2020

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

1.3.Выяўленне крыніц інфармацыі сямейнага зместу ў фондах бібліятэк з мэтай вывучэння яго адпаведнасці запытам і патрэбам чытачоў.

2016-2020

Філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

2.Фарміраванне фонду па профілю Праграмы

 2.1.Выяўленне і набыццё выданняў па сямейнаму выхававнню.

2016-2020

Аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду

2.2.Афармленне падпіскі на перыядычныя выданні сямейнага зместу.

2016-2020

Аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду

2.3.Абагульненне назапашанага матэрыялу, стварэнне і папаўненне матэрыяламі ўжо існуючых тэматычных папак па тэматыцы Праграмы.

2016-2020

Філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

2.4.Стварэнне ўласных электронных рэсурсаў, слайд-аглядаў, выданне буклетаў, брашур, дайджэстаў на аснове публікацый перыядычнага друку і іншых матэрыялаў з фондаў бібліятэк.

2016-2020

Філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

3.Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне Праграмы

3.1. Максімальнае папаўненне новымі матэрыяламі па тэматыцы Праграмы раздзелаў сістэматычнай картатэкі артыулаў, краязнаўчай картатэкі, электроннай праграмы “Аналітыка”.

2016-2020

Воранаўская раённая бібліятэка, філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

3.2.Выкананне даведак па сямейнаму выхаванню.

2016-2020

Філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

3.3.Адлюстроўваць дзейнасць бібліятэк па выкананню Праграмы на сайце ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

2016-2020

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

3.4.Асвятленне работы бібліятэк у рамках Праграмы на старонках пероыядычнага друку.

2016-2020

Філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

3.5.Стварыць інфармацыйна-сямейны банк дадзеных (паказальнікі, спісы, інфармацыйныя дайджэсты, памяткі, буклеты і інш.)

2016-2020

Філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

3.6.Падрыхтаваць і выдаць рэкамендацыйныя спісы літаратуры, буклеты, памяткі:

“Кніга і сям’я”,

“Дарослым аб дзецях”

2016-2020

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

 Ажыццяўленне індывідуальнага інфармавання карыстальнікаў бібліятэчных устаноў.

2016-2020

Філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

  Правядзенне Дзён інфармацыі, Дзён спецыяліста, выстаў-парад па сямейнай праблематыцы для розных катэгорый карыстальнікаў.

2016-2020

Філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

   Стварыць і арганізаваць работу сямейнага інфармацыйнага цэнтра.

2018

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

4.Метадычнае забеспячэнне Праграмы

 4.1.Правесці раённыя семінары, школы прафесійнага майстэрства, майстар-класы.

2016-2020

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

4.2.Выдаць зборнік метадычных распрацовак у дапамогу бібліятэкам па сямейным выхаванні.

2018-2020

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

  • Распрацаваць міні-праекты:

“Сям’я і кніга – чытаем разам”,

“Час чытаць сям’ёй – гэта лепшы час”.

 

 

2018

2019

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу,  філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

  Падвядзенне вынікаў работы па Праграме на круглым стале.

2020

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

5.Інфармацыйна-масавая работа па Праграме

Аформіць цыкл кніжна-ілюстрацыйных выстаў:

“Кнігі, якія яднаюць сям’ю”,

“Чытаем усёй сям’ёй”,

“Для цудоўных мам”,

“Сямейнаму чытанню – наша павага”.

2016-2020

Філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

Арганізацыя сямейных сустрэч, дзён сямейнага адпачынку:

“Час чытаць сям’ёй – гэта лепшы час”,

“Шчаслівае дзяцінства”

“Душа на месте, если семья вместе”,

“Усёй сям’ёй у бібліятэку”.

2016-2020

Філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

Конкурсна-забаўляльныя, гульнёвыя праграмы:

“Чытаючая сям’я”,

“Скрыпбукінг, альбо сямейны альбом сваімі рукамі”,

“Пад дахам дома твайго”,

“Вашы дзеці – нашы таленты”.

2016-2020

Філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

Сямейныя святы, вечарыны, літаратурна-музычныя вечары, бенефісы:

“Шчаслівыя разам”,

“Зазірніце ў сямейны альбом”,

“Я маме прызнаюся ў каханні”,

“Для вас, нашы матулі!”.

2016-2020

Філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

Урокі здароўя:

“Крок у здаровае жыццё”,

“Твае арыенціры – прыгажосць і здароўе”.

2016-2020

Філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка

Прававыя трэнінгі:

“Поступок.Проступок.Правонарушение”

“Закон пра мяне и мне аб законе”,

“Узрост трывог и памылак”,

“Ці можна быць свабодным ад адказнасці”.

2016-2020

Філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

Гутаркі:

“Праблемы дзіцячага алкагалізму”,

“Ад кнігі – да здаровага ладу жыцця”,

“Наркотыкі – сучасная глабальная пагроза”,

“Дабро і зло. Принципы наших поступков”.

2016-2020

Філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

Акцыі:

“Дзень чытаючай сям’і”,

“Дзень жанчын у бібліятэцы”,

“Усёй сям’ёй у бібліятэку”.

2016-2020

Філіялы “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”, “Радунская гарпасялковая бібліятэка”

 

 

Складальнік Праграмы

загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

В.М.Юрго